Брэсцкія сацыял-дэмакраты правялі гарадскую партыйную канферэнцыю
Дэлегаты гарадской канферэнцыі падвялі вынікі дзейнасці за справаздачны перыяд, абралі кіраўніцтва і намецілі планы на бліжэйшы год. Кіраўніком гарадской арганізацыі БСДП абраная Ганна Канюс.
«Сябры гарадской арганізацыі БСДП сумесна з арганізацыяй «За свой горад» арганізавалі грамадска-сацыяльныя кампаніі для вырашэння рэгіянальных і лакальных праблем жыхароў. У Брэсце праводзіліся кампаніі за перанос шапікаў «Табакерка» на 500 метраў ад устаноў адукацыі і аховы здароўя. Сумеснымі намаганнямі было сабрана амаль 1500 подпісаў, зварот накіраваны ў органы ўлады. Праводзіліся акцыі за добраўпарадкаванне вуліц, дваровых тэрыторый, парковак, водных аб'ектаў, за азеляненне ў мікрараёнах Усход, Кавалёва, Вулька, Паўднёвы. У мікрараёне Усход партыйцы аказалі падтрымку жыхарам у адстойванні сваіх правоў на добраўпарадкаванне дома і прыдамавой тэрыторыі. Самымі маштабнымі мерапрыемствамі гэтага года стала кампанія «За здароўе», накіраваная на павышэнне якасці і даступнасці аховы здароўя ў Брэсце», — каментуе вынікі дзейнасці гарадской арганізацыі БСДП яе кіраўнік Ганна Канюс.
Па заканчэнні канферэнцыі ўдзельнікі падтрымалі гараджан, якія выступаюць за экалагічную бяспеку Брэста. Некаторых удзельнікаў традыцыйнага нядзельнага кармлення галубоў турбавала недастатковая колькасць дзіцячых устаноў аховы здароўя, адсутнасць у абласным хоспісе месцаў для дзяцей з цяжкімі невылечнымі захворваннямі, поўная адсутнасць псіхалагічнай дапамогі цяжкахворым і іх сваякам.
«Горад у гэтым годзе святкуе сваё тысячагоддзе. На жаль, гараджане не атрымаюць у падарунак новых бальніц і паліклінік, а толькі планы да іх будаўніцтву. Мы са свайго боку будзем дамагацца, каб гэтыя планы не засталіся на паперы, а былі рэалізаваныя. На жаль, пад Брэстам не развіваецца рэкрэацыйная інфраструктура, а ўзнікае новая прамысловая зона з акумулятарным заводам. Берасцейцы вучацца салідарнасці і законнымі шляхамі гатовыя вырашаць лакальныя праблемы і адстойваць свае правы. Уладапавінна ўлічваць меркаванне і інтарэсы гараджан» — дадала Ганна Канюс.
У бліжэйшых планах арганізацыі працяг дзейнасці па абароне палітычных, грамадзянскіх і сацыяльна-эканамічнай правоў, правядзенне дзён адкрытых дзвярэй, правядзенне акцый прамога дзеяння.
Паводле прэс-рэлізу