Экадом падключае міжнародныя рычагі ўплыву супраць ціску на актывістаў. Як гэта дапаможа?
Гісторыя барацьбы мясцовых жыхароў Брэста супраць свінцовага прадпрыемства-гіганта, бадай самая працяглая па часе і нашумелая ў сродках масавай інфармацыі. Акрамя таго, што людзі змаглі звярнуць увагу на лакальную праблему праз незвычайны фармат пратэстаў. Уражвая тая колькасць прывінтыўных затрыманняў і штрафаў, якую атрымалі людзі за мірныя акцыі супраціву.
На днях стала вядома, што грамадскае аб’яднанне «Экадом» даслала інфармацыю ў Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі па фактах праследу і аказанні ўціску на актывістаў і актывістак Брэста, што выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
Гэта не першая справа датычная праследу актывістаў, што змагаюцца за права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе ў Беларусі, якую раглядаюць на міжнародным узроўні. У 2017 годзе на Сустрэчы бакоў Орхускай канвенцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН было прынята рашэнне аб выкананні Беларуссю сваіх абавязкаў. Гэтым рашэннем было прызнана, што праследаванні, запужванні і прыцясненні супраціўнікаў будаўніцтву атамнай станцыі ў Беларусі з’яўляюцца парушэннем прынятых краінай абавязкаў. Такім чынам упершыню ў гісторыі Канвенцыі быў юрыдычна даказаны факт уціску на актывістаў.
Па сітуацыі з актывістамі і актывісткамі Брэста Экадом праінфармаваў камітэт яшчэ ў 2018 годзе. Цяпер жа грамадскае аб’яднанне зрабіла паўторны захад, з улікам таго, што праследаванне мясцовых жыхароў працягваецца па сённяшні дзень.
Што зрабіў Экадом?
Грамадскае аб’яднанне «Экадом» правяло грунтоўны аналіз тых падзей, што разварочваліся вакол супраціву будаўніцтву акумулятарнага завода.
Згодна з інфармацыяй, якую аб’яднанню прадаставілі мясцовыя жыхары, на момант 1 лютага 2019 года напрацягу ўсяго часу існавання пратэстнага руху было пададзена 66 заяў на правядзенне масавых перапрыемстваў у Брэсце і Брэсцкім раёне. Аднак улады санкцыянавалі толькі адну акцыі — на 29 красавіка 2018 года, калі адбыўся мітынг «Брастаўчанкі супраць свінца».
У іншых жа выпадках людзям адмаўлялі па прычыне правядзення запланаваных гарвыканкамам мерапрыемстваў і г.д. Як адзначаюць прадстаўнікі і праўдстаўніцы аб’яднання, адсутнасць у публічным доступе інфармацыі пра планы ўладаў праводзіць масавыя мерапрыемствы, замінае грамадзянам пры падачы сваіх заяў. Гэта ж тычыцца і правядзення рамонтных работ на пляцоўках, якія прызначаны для арганізацыі масавых мераспрыемстваў. Акрамя таго, улады прытрымліваюцца пазіцыі ў адмаўленні выдачы дазволу пры любых абставінах і не карыстаюцца магчымасцю прапанаваць людзям альтэрнатыўнае месца збора.
«Складваецца ўражанне, што выканкам наўмысна не прадпрымае ніякіх мер для стварэння магчымасцяў рэалізацыі грамадзянамі іх права на правядзенне мірных сходаў. А ў заканадаўстве замацаваны празмерныя абмежаванні мірных сходаў і практычна створаныя ўмовы, пры якіх гэта права не можа быць рэалізавана. Адсюль жыхары не могуць паўнавартасна рэалізоўваць свае экалагічныя правы па Канвенцыі», — патлумачылі ў аб’яднанні Экадом.
Актывісты ў гэтай сітуацыі не разгубліся і запусцілі штотыднёвы флэшмоб па кармленні галубоў на цэнтральнай плошчы горада. Нягледзячы на тое, што кармленне гарадскіх птушак ніякім чынам не абмежавана заканадаўча, усё ж улады пачалі прыцягваць удзельнікаў да адміністрацыйнай адказнасці. Апошні вядомы выпадак адбыўся ў мінулыя выхадныя, 24 лютага, калі пры выхадзе з кватэры Сяргея Пятрухіна быў затрыманы блогер Аляксандр Кабанаў, пра што паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў. На пазамінулых выхадных, 16 і 17 лютага, былі затрыманы блогер Аляксандр Кабанаў, праваабаронца «Вясны» Уладзімір Вялічкін і актывіст Віталь Казак, пра што напісаў сайт праваабарончага цэнтра «Вясна». Усім траім у віну ставіўся ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а менавіта ў акцыі па кармленні галубоў 10 лютага.
Акрамя таго, аб’яднанне склала падрабязную храналогію затрыманняў ад моманту пачатку пратэстнага руху да сярэдзіны лютага бягучага года. А таксама падлічыць агульную суму штрафаў, якую атрымалі актывісты і актывісткі.
Усяго ж за час пратэстнага руху мясцовыя жыхары атрымалі штрафы ў памеры 669 базавы велечынь (на суму 16 411,5 беларускіх рублёў). Трое з актывістаў былі падвергнуты адміністрацыйным арыштам — па 5 сутак кожнаму. А таксама спагнанню судовых выдаткаў на суму 1750 беларускіх рублёў.
На пачатку лютага ў тэматычнай суполцы «Брэст супраць будаўніцтва свінцовага АКБ» з’явілася інфармацыя пра збор грошаў на пагашэнне штрафаў, якія засталіся ў людзей — каля 120 базавых велечынь.
Як патлумачыў Зялёнаму парталуАлесь Абляк, мясцовы жыхар і аўтар паста ў суполцы, гэта нясплочаныя штрафы, якія засталіся ў блогераў — Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.
Бадай новым і незвычайным ва ўціску на брэсцкіх актывістаў і актывістах можна разгялдаць выкарыстанне механізмаў дыффмацыі ў медыясферы.
Так, у маі 2018 года неўстаноўленымі асобамі ў сацыяльных сетках была распаўсюджана інфармацыя з падробленымі дакументамі, якія быццам бы сведчылі, што актывісты выступаюць супраць будаўніцтва завода за фінансавае ўзнагароджанне.
У гэтым жа месяцы з’яўляецца сайт «Ворагі Брэста», на якім публікуюцца абразлівыя каментары і непраўдзівая інфармацыя, што тычыцца мясцовых жыхароў, блогераў, актывістаў супраціву.
Летам 2018 года пачынае масіравацца інфармацыя пра незапакоенасць бізнас-арганізацый рэпутацыйнымі стратамі нашай краіны перад інвестрамі праз дзейнасць актывістаў. На гэты раз дасталося і экалагічным НДА, якія праз патрымку мясцовых людзей, ствараюць «інфармацыйную напружанасць» праз што іх варта лічыць «таксічнымі».
Чым гэта пагражае?
Інфармуючы Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі пра падобныя выпадкі, ствараецца магчымасць звярнуць увагу на тое, што экалагічныя правы немагчыма паўнавартасна рэалізаваць у краіне, дзе не забяспечваюцца грамадзянскія і палітычныя правы, падкрэсліваюць у Экадоме.
З нагоды паступлення новага паведамлення пра аказанне ўціску на актывістаў і актывістак, Беларусь можа атрымаць больш жорскае рашэнне праз невыканенне папярэдняга, у тым ліку папярэджанне, якое негатыўна адаб’ецца на іміджы краіны. Як тлумачаць у грамадскім аб’яднанні, Беларусь патрапляе пад больш пільную ўвагу, адпаведна уладам будзе цяжэй прэсаваць актывістаў і актывістак, бо кожны выпадак праследу павінны тлумачыцца Камітэту.
«У Беларусі адсутнічаюць рэальныя механізмы ўдзелу грамадзян у прыняцці рашэнняў. А тыя ж, хто намагаецца выкарыстоўваць агульна прынятыя практыкі для выказвання свайго меркавання ці нязгоды — падвяргаюцца праследу. І пры адсутнасці аператыўнага і дзеючыга механізма па абароне людзей, няма магчымасці рэалізоўваць экалагічныя правы па Канвенцыі. Ды й за той час, які застрачваецца на разгляд спраў па аказанні ўціска, могуць здарыцца надзвычайныя падзеі.
І з кожным годам, мы назіраем павелічэнне колькасці выпадкаў па праследу актывістаў. Становіцца відавочнай неабходнасць у адэкватнай абароне людзей. Варта падкрэсліць, што гэта пытанне ўздымалася на Сустрэчы бакоў Канвенцыі шэрагам арганізацый яшчэ ў 2017 годзе», — дадала прадстаўніца грамадскага аб’яднання Марына Дубіна.