Беларуская міліцыя тэрмінова купляе паўтары тысячы шлемаў

Гэтак праваахоўнікі рыхтуюцца, верагодна, да чэмпіянату свету па хакеі. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2014 года.



milicyja1.jpg

Тэндар на закуп шлемаў размешчаны на сайце дзяржзакупак. Згадна з умовамі, Міністэрства ўнутраных справа купляе 1530 кулеабарончых шлемаў 1-га класа абароны без забрала, а таксама 40 кулеабарончых шлемаў 2-га класа абароны з забралам 1-га класа абароны.

Тэрміны пастаўкі — з 20 студзеня па 20 красавіка 2014 года. Еўрарадыё