Берасцейца асудзілі на 3 гады калоніі па «справе Зельцэра»

У Брэсцкім абласным судзе 26 кастрычніка асудзілі Аляксея Іванова паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і ч. 1 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці») Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Крамянеўская.

sud_berasce.jpg

Аляксея Іванова затрымалі ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
26 кастрычніка суддзя Брэсцкага абласнога суда Святлана Крамянеўская прызнала Аляксея Іванова вінаватым паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і ч. 1 арт. 130 («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці») Крымінальнага кодэкса і прысудзіла пакаранне тэрмінам 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф у памеры 3200 рублёў.


Нагадаем, у 2021 годзе ў перастрэлцы ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску быў забіты 31-гадовы гаспадар Андрэй Зельцэр і адзін з сілавікоў (супрацоўнік КДБ), якія ўварваліся ў кватэру. У сацсетках горача абмяркоўваецца тое, што здарылася, і адна з папулярных версій — гэта пастаноўка.