«Белавія» забаранілі лятаць у Францыю. Самалёты фінскай «Finnair» таксама будуць абмінаць Беларусь

Расце спіс еўрапейскіх авіякампаній, якія адмовіліся выконваць рэйсы праз паветраную прастору Беларусі. Да яго далучыўся буйны фінскі перавозчык «Finnair». У сваю чаргу свае аэрапорты зачыняюць для самалётаў «Белавія» заходнія краіны. 

89a35bcd_1c79_42db_b92d_510dc926d483_cx0_cy18_cw0_w1023_r1_s.webp

Так, Францыя прыпыніла дазвол на палёты «Белавія» і рэкамэндавала францускім авіякампаніям абмінаць Беларусь, паведаміў міністар транспарту Жан-Батыст Джэбары на сваёй старонцы ў Твітары.

«У мэтах бяспекі пасажыраў я папрасіў авіякампаніі, якія працуюць у Францыі, больш не лятаць над паветранай прасторай Беларусі. Дазвол на палёты "Белавія" таксама прыпынены», — напісаў французскі міністр.

24 мая такія ж рашэнні прыняла Вялікабрытанія, нагадвае «Свабода».

Еўрапейская Рада таксама заклікала ўсіх перавозчыкаў Еўрасаюза пазбягаць пралёту над Беларуссю і закрыць неба і аэрапорты ЕС для беларускіх авіякампаній.