Беларускія актывісты сустрэнуцца з намеснікам генпракурора Польшчы

16 снежня а 11.00 у Генеральнай пракуратуры Польшчы адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый з намеснікам генеральнага пракурора Польшчы Робертам Хернандэм. З боку арганізацый у сустрэчы прыме удзел прадстаўнік “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі Анатоль Міхнавец, прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў Ігар Шчэкарэвіч і праваабаронца Андрэй Жукавец.

84a955d5ff75f508ec01007bc2b9b301.JPG

На сустрэчы плануецца абмеркаваць шматлікія факты парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі ў Польшчы. А менавіта рашэнне пракуратуры ў Быдгашчы пра забарону бел-чырвона-белага сцяга і шматгадовы пераслед беластоцкай пракуратурай Андрэя Жукаўца.
Таксама беларусаў цікавіць, чаму дагэтуль не былі адпаведна пакараныя супрацоўнікі генпракуратуры Польшчы, адказныя за перадачу банкаўскіх звестак праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Ва ўсіх гэтых парушэннях, паводле прадстаўнікоў арганізацый, вінаватыя пракуратуры розных гарадоў Польшчы. Актывісты не выключаюць, што некаторыя такія рашэнні польскія пракуратуры прымалі ў супрацоўніцтве з беларускім рэжымам.
Сустрэцца з актывістамі Роберт Хернанд згадзіўся пасля супольнага ліста ў польскую генпракуратуру ад Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў", "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі", "Маладога Фронту", Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і "Еўрапейскай Беларусі. У сваім звароце арганізацыі прасілі аб сустрэчы з кіраўніцтвам генпракуратуры Польшчы для абмеркавання шматлікіх фактаў парушэння правоў актывістаў беларускай апазіцыі ў Польшчы.
P.S. Журналісты запрашаюцца на сустрэчу.
Прэс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў"