Беларусь высылае двух літоўскіх дыпламатаў

У адказ на высылку двух беларускіх дыпламатаў з Літвы МЗС Беларусі абвясціла двух літоўскіх дыпламатаў персонамі нон грата «за дзейнасць, несумяшчальную са статусам дыпламатычнага супрацоўніка», і прапанавала ім пакінуць Беларусь на працягу сямі дзён, піша «Радыё Свабода».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Раней сёння, 28 траўня, у Міністэрства замежных спраў Літвы быў выкліканы прадстаўнік пасольства Беларусі ў Літве, якому была перададзена нота, у якой двое супрацоўнікаў пасольства Беларусі ў Літве абвяшчаюцца  непажаданымі асобамі ў краіне за дзейнасць, несумяшчальную з дыпламатычным статусам, і яны таксама павінны пакінуць Літву на працягу сямі дзён.
«Гэтае рашэнне таксама з'яўляецца выказваннем салідарнасці з Латвіяй», — сказаў міністр замежных спраў Габрыэліус Ландсбергіс. Некалькі дзён таму Беларусь беспадстаўна выслала дыпламатаў і супрацоўнікаў пасольства Латвіі ў Мінску.