Візавыя цэнтры Літвы аднаўляюць прыём заяў

З 31 мая візавыя цэнтры Літвы аднаўляюць прыём заяў на атрыманне шэнгенскіх візаў тыпу C, паведамляе VFS Global.

a0a2aeefadea1f50e80a4d79769efe94.jpg

Пры падачы неабходны дакумент, які пацвярджае праходжанне вакцынацыі вакцынамі Janssen, Comirnaty, Moderna або Vaxzervia ў адпаведнасці з усталяванымі правіламі правядзення працэдуры.
Гэта можа быць сведчанне пра вакцынацыю адпаведнай дзяржавы або міжнароднае пасведчанне аб вакцынацыі на адной з афіцыйных моў Еўрасаюза.
Аб спыненні прыёму заяў стала вядома 8 кастрычніка мінулага года. У пачатку кастрычніка МЗС Беларусі рэкамендаваў гэтым краінам паменшыць колькасць супрацоўнікаў сваіх пасольстваў у Мінску «з прычыны адназначнай дэструктыўнай дзейнасці з боку названых краін». Беларускі бок запатрабаваў да 9 кастрычніка скараціць колькасць супрацоўнікаў польскага і літоўскага пасольстваў.
reform.by