Ад «ДНР» і «ЛНР» у Мінск едуць іх «прэм'ер-міністры»
Інтарэсы самабвешчаных «Данецкай і Луганскай народных рэспублік» на сустрэчы кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ў Мінску будуць прадстаўляць «прэм'ер-міністр» ДНР Аляксандр Захарчанка і «кіраўнік» ЛНР Ігар Платніцкі, паведаміў першы «віцэ-прэм'ер» ДНР Андрэй Пургін.
Прыедзе і старшыня «вярхоўнага савета» ЛНР Аляксей Каракін, — сказаў Пургін, які таксама будзе ўдзельнічаць у сустрэчы.
Пасяджэнне кантактнай групы (Украіна — АБСЕ — Расія), на якой, як чакаецца, можа быць узгоднены план ўрэгулявання ваеннага супрацьстаяння на паўднёвым усходзе Украіны, пачнецца
ў 14.00 па мінскім часе ў мінскім «Прэзідэнт-гатэлі».
У пасяджэнні таксама будуць прымаць удзел пасол Расіі ва Украіне Міхаіл Зурабаў, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.
БелТА