АБСЕ апублікавала падпісаны ў Мінску пратакол
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе апублікавала ў ноч на нядзелю тэкст Пратакола па выніках кансультацый трохбаковай кантактнай групы па сумесных кроках, накіраваных на імплементацыю мірнага плана прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і ініцыятыў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, падпісаны ў пятніцу ў Мінску.
Па выніках разгляду і абмеркавання прапаноў, унесеных удзельнікамі кансультацый у Мінску 1 верасня 2014 году, Трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, Расійскай Федэрацыі і
Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе дасягнула згоды адносна неабходнасці ажыццявіць наступныя крокі:
1. Забяспечыць неадкладнае двухбаковае спыненне прымянення зброі.
2. Забяспечыць маніторынг і верыфікацыю з боку АБСЕ рэжыму непрымянення зброі.
3. Ажыццявіць дэцэнтралізацыю ўлады, у тым ліку шляхам прыняцця Закона Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей»
(Закон аб асаблівым статусе).
4. Забяспечыць пастаянны маніторынг на расійска-украінскай дзяржаўнай мяжы і верыфікацыю з боку АБСЕ са стварэннем зоны бяспекі ў памежных раёнах Украіны і Расійскай Федэрацыі.
5. Неадкладна вызваліць усіх закладнікаў і асоб, якія незаконна ўтрымліваюцца.
6. Прыняць закон аб недапушчэнні пераследу і пакарання асоб у сувязі з падзеямі, якія адбыліся ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцях Украіны.
7. Працягнуць інклюзіўны агульнанацыянальны дыялог.
8. Прыняць меры для паляпшэння гуманітарнай сітуацыі на Данбасе.
9. Забяспечыць правядзенне датэрміновых мясцовых выбараў у адпаведнасці з Законам Украіны «Аб часовым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай
абласцей» (Закон аб асаблівым статусе).
10. Вывесці незаконныя ўзброеныя фармаванні, ваенную тэхніку, а таксама баевікоў і наймітаў з тэрыторыі Украіны.
11. Прыняць праграму эканамічнага адраджэння Данбаса і аднаўлення жыццядзейнасці рэгіёна.
12. Даць гарантыі асабістай бяспекі для ўдзельнікаў кансультацый.
Удзельнікі Трохбаковай кантактнай групы:
Амбасадар Хайдзі Тальявіні (подпіс)
Другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма (подпіс)
Амбасадар Расійскай Федэрацыі ва Украіне Міхаіл Зурабаў (подпіс)
Аляксандр Захарчанка (подпіс)
Ігар Платніцкі (подпіс)