Парашэнка аддаў загад спыніць агонь
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка аддаў загад начальніку Генеральнага штаба аб спыненні агню з 18-00 пятніцы, 5 верасня. Ён спадзяецца, што дамоўленасцяў будуць трымацца ўсе бакі.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, у заяве гаворыцца: «Мае міжнародныя перамовы ў Брусэлі і Мінску прадэманстравалі магутны запыт на мірнае
палітыка-дыпламатычнае ўрэгуляванне канфлікту на Данбасе. Такія ж настроі дамінавалі падчас маіх сустрэч з сусветнымі лідэрамі на саміце НАТА ў Уэльсе.
"Да міру імкнецца ўвесь свет, да міру імкнецца ўся Украіна, уключаючы і мільёны жыхароў Данбаса.
Найвышэйшай каштоўнасцю з'яўляецца чалавечая жыццё, і мы павінны зрабіць усё магчымае і немагчымае для таго, каб спыніць кровапраліцце і пакласці канец пакутам людзей.
Зыходзячы з закліку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да кіраўнікоў незаконных узброеных фарміраванняў Данбаса спыніць агонь, падпісанне пратакола на пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы па
імплементацыі Мірнага плана прэзідэнта Украіны, я аддаю загад начальніку Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны спыніць агонь пачынаючы з 18:00 5 верасня.
Я таксама даручаю Міністру замежных спраў Украіны, сумесна з АБСЕ, забяспечыць эфектыўны міжнародны кантроль за выкананнем рэжыму спынення агню, які павінен насіць выключна двухбаковы
характар.
Разлічваю, што гэтых дамоўленасцяў, уключаючы спыненне агню і вызваленне закладнікаў, будуць дакладна прытрымлівацца».