МЗС РФ пагражае ўскладненнем сітуацыі на Данбасе, калі Украіна працягне збліжэнне з НАТА

У міністэрстве замежных спраў Расіі заявілі, што збліжэнне Украіны з НАТА ўскладніць працэс ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.



crazy_laurou.jpg

Пра гэта гаворыцца ў каментары МЗС РФ у сувязі з самітам НАТА ў Уэльсе. На думку расійскага МЗС, «сутнасць і танальнасць заяў па сітуацыі вакол Украіны разам з анансаванымі планамі правядзення сумесных з Кіевам вучэнняў краін-чальцоў НАТА на тэрыторыі гэтай краіны да канца 2014 непазбежна прывядуць да нагнятання напружанасці, ставяць пад пагрозу зрыву прагрэс, што намеціўся ў мірным працэсе ва Украіне, спрыяюць пагаршэнню расколу ва ўкраінскім грамадстве». 
МЗС РФ адзначае, што на саміце была ўзятая лінія на прасоўванне інфраструктуры НАТА «на Усход» і нарошчванне ваеннай прысутнасці Альянсу паблізу межаў Расіі. «Гэтыя планы выношваліся даўно, і ўкраінскі крызіс стаў толькі падставай для пачатку іх рэалізацыі», — упэўненыя ў МЗС РФ.
УНІАН