Канфлікт на Данбасе: бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэнні перамір'я
Рэжым спынення агню на Данбасе парушаны, баявыя дзеянні працягваюцца. Пра гэта з зоны ўзброенага канфлікту паведамляюць як украінскія, так і сепаратысцкія крыніцы.
«Расійска-тэрарыстычныя войскі працягваюць актыўныя абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў і грамадзянскіх аб'ектаў, нягледзячы на дамоўленасці аб
«перамір'і». Украінскія войскі строга выконваюць рэжым «перамір'я», не пераходзячы да актыўных дзеянняў і адкрываючы агонь выключна ў
адказ», — паведамляе каардынатар руху
«Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.
Ваенны эксперт паведамляе, што ўвечары 6 верасня былі абстраляныя пазіцыі ўкраінскіх сіл паблізу станіцы Луганскай, Дэбальцава і іншых населеных пунктаў.
«Расійскімі войскамі і тэрарыстамі з ужываннем ствольнай і рэактыўнай артылерыі абстраляныя пазіцыі ўкраінскіх войскаў і грамадзянскія аб'екты ў раёне
Марыупаля», — дадае ваенны эксперт.
Сепаратысты на сваіх сайтах абвінавачваюць у парушэнні рэжыму спынення агню ўкраінскі бок. Яны адзначаюць перамяшчэнні ўкраінскіх вайскоўцаў на кантраляванай уладай Украіны
тэрыторыі.
«Баявыя дзеянні з боку ўкраінскай злачыннай ўлады аднавіліся. Цяпер зваротнага шляху няма, наперадзе ў нас доўгі шлях да Кіева!», — піша адзін з сепаратысцкіх сайтаў са спасылкай на «атрад
Безлера».
radiosvoboda.org