Меркель: Новыя санкцыі супраць Расіі могуць быць адкладзеныя ў выпадку захавання перамір'я

Федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель падкрэслівае, што ў выпадку ажыццяўлення дамоўленасцей аб спыненні агню на ўсходзе Украіны дзеянне санкцый супраць Расіі можа быць прыпынена.



frau_merkel.jpg

Як перадае карэспандэнт УНІАН, так Меркель пракаментавала заяву прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб дамоўленасці адносна спынення агню на Данбасе з 18.00 5 верасня. 
«Перамір'е — гэта не перамір'е толькі таму, што пра гэта дамовіліся. За гэтым (дамоўленасцямі) павінны ісці іншыя працэсы»,  —  сказала Меркель ў Ньюпарце на брыфінгу пасля саміту НАТА. Паводле яе слоў, пасля заяваў ўсе павінны пераканацца, што «гэта перамір'е ўвасоблена, павінна быць праверана, ці выводзяцца расійскія войскі, калі яны там ёсць, што створаны буферныя зоны і таму падобнае». 
  Меркель заўважыла, што ў выпадку захавання дамоўленасці аб спыненні ваенных дзеянняў на Данбасе ЕС можа прыпыніць дзеянне санкцый супраць РФ.
Нагадаем, што ўчора, 5 верасня, удзельнікі Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску дасягнулі дамоўленасці аб рэжыме спынення агню. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка аддаў загад начальніку Генштаба ВСУ спыніць агонь у зоне АТА, пачынаючы з 18.00.
УНІАН