702-гі дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: галоўнае за суткі

Кібератака «Нафтагаза», атака нафтабазы ў Туапсэ, наступы расіян на Харкаўшчыну, поспехі ўкраінцаў у Данецкай вобласці.

Фота з Fecebook Генштаба УСУ

Фота з Fecebook Генштаба УСУ

Колькасць загінулых ад удару па Харкаве 23 студзеня ўзрасла да 11-ці чалавек

У ноч на 26 студзеня ў бальніцы памерла жанчына, раненне падчас ракетнай атакі на Харкаў, учыненай Расіяй пад раніцу 23 студзеня. Колькасць загінулых ад таго ўдару ўзрасла да 11 чалавек.

Расіяне білі па Харкаўшчыне: пашкодзілі прадпрыемства, гарэла АЗС, шмат людзей без святла

Расійскія акупанты ўначы 26 студзеня ўдарылі па горадзе Куп’янск Харкаўскай вобласці, пашкодзілі прадпрыемства, выклікалі пажар на запраўцы, у выніку абстрэлаў вобласці без электразабеспячэння засталіся больш за 16 тысяч абанентаў у 49 населеных пунктах.

Працягваецца размініраванне ў Харкаўскай вобласці

На працягу сутак на тэрыторыі Харкаўскай вобласці зводныя групы піратэхнікаў правялі размініраванне 7,9 га тэрыторыі, знішчылі 226 выбухованебяспечных прадметаў.

Расіяне актывізаваліся на Мар'інскім кірунку, за суткі тут адбілі 25 нападаў

Па інфармацыі ўкраінскага Генштаба, расійскія акупанты атакавалі на 8 кірунках, больш актыўна за ўсё на Мар'інскім і Аўдзееўскім, усяго за дзень на фронце адбылося 82 баявых сутыкнення, захопнікі нанеслі 2 ракетныя і 19 авіяцыйных удараў, учынілі 68 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.

«Асаблівы рэжым» паміж Крымам і акупаванай Херсонскай вобласцю

Акупацыйны кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў 25 студзеня падпісаў указ аб увядзенні «асаблівага рэжыму» ўезду і выезду паміж акупаваным Крымам і акупаванай Херсонскай вобласцю. Указ прадугледжвае, што грамадзяне павінны перасякаць мяжу ў трох устаноўленых аўтамабільных і двух чыгуначных пунктах пропуску.

Ваенныя калоны павінны рухацца па спецыяльна адведзеных дарогах ва ўзаемадзеянні з ФСБ Расіі. Указам прадугледжана, што людзі на блокпастах павінны прад'яўляць дакументы, якія сведчаць асобу, а вайскоўцы і праваахоўнікі - баявыя загады або службовыя пасведчанні.

Удар па нафтабазе ў Туапсэ

Удар па нафтабазе ў расійскім Туапсэ ў Краснадарскім краі РФ у ноч на 25 студзеня быў спецыяльнай аперацыяй Службы бяспекі Украіны. Пасля двух магутных выбухаў там пачаўся маштабны пажар, была пашкоджана ўстаноўка першаснай апрацоўкі нафтапрадуктаў. Такія аб'екты забяспечваюць палівам акупацыйныя войскі.

Ракеты з HIMARS атакавалі варожы палігон у Данецкай вобласці

У выніку атакі былі ліквідаваныя 24 вайскоўцы ВС РФ. Мясцовыя паблікі часова акупаванага Ілавайска пісалі пра вялікую колькасць машын хуткай дапамогі ў горадзе і выбухі на вайсковым палігоне.

Украіна вярнула дваіх дзяцей, вывезеных у РФ

Украіна вярнула дадому яшчэ двух непаўналетніх, якіх расійскія акупанты вывезлі ў Краснадарскі край. Хлопец і дзяўчына, 16 і 17 гадоў адпаведна, жылі ў Крынках. Нагадаем, улады Украіны маюць афіцыйныя звесткі аб дэпартацыі амаль 20 тысяч дзяцей у Расію.

«Нафтагаз» заявіў пра кібератаку

Газазабяспечваючая кампанія «Нафтагаз Украіны» і ТАА «Газаразмеркавальныя сеткі Украіны» заявілі, што на адным з дата-цэнтраў зафіксавалі кібератаку.