704-ты дзень вайны: начная атака ракетамі, вывад падводных лодак, рэпатрыяцыя ўкраінскіх воінаў
Сабралі апошнія звесткі з франтоў вайны, якую вядзе пуцінская Расія супраць Украіны.
Начная атака ракетамі
Уначы 28 студзеня расіяне атакавалі Украіну, выкарыстоўваючы восем «Шахедаў», чатыры з якіх былі знішчаныя, і выпусцілі дзве ракеты «Іскандэр-М».
Расійскія акупанты інтэнсіўна наступаюць на Северскім і Бахмуцкім кірунках
Расіяне нарошчваюць інтэнсіўнасць наступальных дзеянняў на Северскім і Бахмуцкім кірунках. Па словах камандуючага Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандра Сырскага, на Северскім кірунку акупанты працягваюць наступальныя дзеянні з мэтай палепшыць сваё тактычнае становішча і стварыць умовы для развіцця наступу ў напрамку Северска. На Бахмуцкім кірунку расіяне вядуць наступальныя дзеянні, спрабуючы прарваць абарону ўкраінцаў на поўнач і захад ад Бахмута, і развіць наступ на Часаў Яр. Сырскі адзначыў, што штабы сіл абароны і камандзіры своечасова рэагуюць на любыя змены аператыўнай сітуацыі.
На падкантрольную ўраду Украіны тэрыторыю ўдалося вярнуць целы 77 абаронцаў дзяржавы
Праца па падрыхтоўцы да рэпатрыяцыйнага мерапрыемства вялася доўгі час. Вяртанне цел правялі з дапамогай Аб'яднанага цэнтра пры СБУ, МУС, УСУ, ДПС, Галоўнага ўпраўлення ДПС ў Сумскай вобласці і іншых ведамстваў. Апошні раз такі абмен прайшоў 22 снежня 2023 года. Тады ўдалося вярнуць целы 66 байцоў. Усяго за два гады працы ўдалося рэпатрыяваць целы больш за 2000 украінскіх вайскоўцаў.
Расіяне вывелі ў Чорнае мора дзве падводныя лодкі
Сілы абароны поўдня Украіны ацэньваюць узровень ракетнай пагрозы з боку агрэсараў як «вельмі высокі».
Расійскія акупанты трымаюць у Чорным моры дзве падводныя лодкі з залпам да васьмі крылатых ракет «Калібр».
УСУ спалілі за суткі больш за 20 адзінак расійскай бронетэхнікі і знішчылі 12 артылерыйскіх сістэм
За мінулыя суткі ўкраінскія войскі ліквідавалі 740 расейскіх захопнікаў. Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы. Агульныя страты краіны-агрэсара з пачатку вайны дасягнулі 382 110 вайскоўцаў забітымі.
Іншыя агульныя баявыя страты Расіі:
- асабістага складу 382 110 (+740 у суткі) чалавек,
- танкі — 6280 (+9) адз.,
- баявыя браніраваныя машыны — 11 671 (+19) адз.,
- артылерыйскія сістэмы — 9097 (+12) адз.,
- РСЗА — 972 (+0) адз.,
- сродкі СПА — 660 (+0) адз.,
- самалёты — 331 (+0) адз.,
- верталёты — 324 (+0) адз.,
- БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 7041 (+4) адз.,
- крылатыя ракеты — 1845 (+0) адз.,
- караблі / катэры — 23 (+0) адз.,
- падводныя лодкі — 1 (+0) адз.,
- аўтамабільнайя тэхніка і аўтацыстэрны — 12 103 (+31) адз.,
- спецыяльная тэхніка — 1436 (+3).