Замежныя фільмы па-беларуску
У беларускіх кінатэатрах паказваюць замежныя фільмы з рускім дубляжом. І таму мне, беларускамоўнаму чалавеку, заўжды няўтульна пачуваецца пры праглядзе. На шчасце, ёсць людзі, якія
займаюцца перакладам фільмаў на беларускую мову.
Спробы перакладаў фільмаў на беларускую мову былі ў 2002–2003 гадах, калі прыватная фірма “Сотвар выпусціла шэраг мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў.
У беларускіх кінатэатрах паказваюць замежныя фільмы з рускім дубляжом. І таму мне, беларускамоўнаму чалавеку, заўжды няўтульна пачуваецца пры праглядзе. На шчасце, ёсць людзі, якія
займаюцца перакладам фільмаў на беларускую мову.
Спробы перакладаў фільмаў на беларускую мову былі ў 2002–2003 гадах, калі прыватная фірма “Сотвар выпусціла шэраг мастацкіх і мультыплікацыйных фільмаў.
А ў снежні 2005 года перакладам замежных фільмаў на родную мову пачала займацца творчая ініцыятыва “Беларускі Гальфстрым. Першым фільмам праекту стала брытанска-амерыканская
калядная камедыя “Любоў насамрэч (Love actually). У агучванні стужкі ўзялі ўдзел як прафесійныя акторы: Анатоль Шурпін, Юры Баранаў, Вераніка Пашкевіч, гэтак і палітык Аляксей
Янукевіч. Адзін з заснавальнікаў ініцыятывы, Франак Вячорка, зазначыў, што “Беларускі Гальфстрым паўстаў ва ўмовах, калі дзяржаўны кінапракат фінансуе пераклады замежных фільмаў
толькі на рускую мову, і таму новы праект цалкам грамадскі.
Другім фільмам праекту стаў “Нож у сэрца, пераклад якога быў прафінансаваны шведскім пасольствам. Гэта фільм шведскага рэжысёра: серыял у чатырох эпізодах аб эмігрантах з розных
краін, якія жывуць у Швецыі.
Летам 2006 года з’явіўся фільм “Шрэк–2, які быў перакладзены Вольгай Калацкай і Зміцерам Саўкам. У агучцы прымалі ўдзел Аляксандр Памідораў, Руся (гурт
“Індыга), Юрый Жыгамонт. Гэта быў не проста пераклад, бо стваральнікі ўнеслі ў яго свае так званыя “фішкі. Напрыклад, калі Шрэк прачынаецца ў доме бацькоў Фіёны
пасля папойкі, на пытанне: “Я вас не патурбаваў? ён спужана адказвае: “Не-не, я проста чытаў гісторыю Беларусі! Працаўнікі фабрыкі скардзіліся Шрэку не на
прафсаюзы, а на кантрактную сістэму. Такіх жартаў было шмат, і яны арганічна ўпісваліся ў мультфільм.
Праз год выйшаў дубляваны фільм “Крымінальнае чытво. У агучцы прымалі
ўдзел Аляксандр Памідораў, Лявон і Ганна Вольскія, Піт Паўлаў, Аляксей Янукевіч. Пераклад зрабіў Макс Шчур, а рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка і Пятро Садоўскі. Многім было
цікава, як перакладуць лаянкі (у карціне рэкордную колькасць разоў — 271! — ужываецца слова “fuck). Франак Вячорка адразу сказаў, што беларуская мова —
не ёсць толькі вясковая ці толькі інтэлектуальная. Яна — моладзевая, і “мы хацелі даць беларускія словы і бамжу, і гопніку.
Пасля нядоўгага перапынку “Беларускі Гальфстрым вырашыў узяцца за сур’ёзны фільм. Ім стаў “В значыць Вендэта — экранізацыя знакамітай
антыўтопіі, графічнага рамана Алана Мура. Дзеянне фільма адбываецца прыблізна ў 2038 годзе, калі Брытаніяй, паводле сцэнару, кіруе таталітарны рэжым. Ідэя фільма выяўляецца ў гісторыі дзяўчыны, што
пазбаўляецца страху. Адзін са слоганаў карціны гучыць вечна актуальна: “Людзі не павінны баяцца сваіх урадаў, урады павінны баяцца сваіх людзей. Менавіта такі адкрыты палітычны
змест карціны і стаў падставай, — падкрэслівае Франак Вячорка, — для дублявання яе на беларускую мову.
Гэта быў апошні фільм, які быў перакладзены творчай ініцыятывай “Беларускі Гальфстрым. З-за таго, што іх дзейнасць не была ліцэнзаваная, арганізатары вымушаны былі спыніцца. Фільм
распаўсюджваліся праз сродкі інтэрнэту і сяброў.
Але, нягледзячы на знікненне “Беларускага Гальфстрыма, пачынаюць з’яўляцца новыя ініцыятывы, якія спрабуюць займацца перакладамі. Група энтузіястаў з лінгвістычнага
ўніверсітэта і сёння спрабуе перакладаць замежныя фільмы на беларускую мову. А на пачатку 2010 года, з ініцыятывы студэнта гістфака Віталя Быля перакласці фільм “Форэст Гамп на
беларускую мову. Пытанні з тэхнічным бокам дапамагаў вырашаць Андрэй Кім.
“Мы хацелі зрабіць канкрэтны прадукт, і даволі хутка. У нас працавалі каманды, мы дзялілі фільм на тытры і старонкі і даручалі кожнаму перакладаць сваю частку, быў вызначаны тэрмін. Прыезд
вандроўніцы Джасцін з Амерыкі дапамог удасканаліць наш пераклад, — кажа адна з арганізатараў перакладаў фільмаў Анастасія Кухарэнка. Па яе словах, студэнты лінгвістычнага спрабуюць
супрацоўнічаць з ТБМ, дзе ідзе працэс стварэння Рады перакладчыкаў фільмаў. Сёння ідзе праца над перакладам нямога кіно. Гэта фільмы пра Чапліна, і ўжо перакладзена 10 штук. Зараз яны
агучваюцца.
Наступным фільмам, які будзе перакладзены, стане французскі фільм “Анёл А. “Хочацца перакладаць такое кіно, якое не надакучыла. Арт-хаўс, гэта, канешне, добра, але нам
хочацца перакладаць фільмы для масавага гледача, — зазначае Анастасія Кухарэнка.
Калі вы валодаеце адной з замежных моў і жадаеце далучыцца да перакладчыкаў, то тэлефануйце: +375298425789 (Наста).
Зміцер Суліменка