Women Power: паэтычны вечар Дзінары Расулевай і Марыі Мартысевіч

Дзве жаночыя сілы: татарская і сармацкая. Расейскамоўная і беларускамоўная паэзія сустрэнуцца 31 жніўня ў бары Tesla па адрасе Зыбіцкая, 6.

womenpower.jpg


Дынара Расулева жыве ў Берліне, нарадзілася ў Казані. Піша ў стылі канфесійнага містычнага рэалізму, прапрацоўваючы свой вопыт і сутыкненні са смерцю, гвалтам, любоўю. Двухразовая пераможца берлінскіх паэтычных слэмаў, удзельніца фестывалю рускай культуры СловоНово і паэтычнай праграмы форуму Свабоднай Расіі, літаратурнага фестывалю ў Тарту і ў Рызе, яе вершы выкарыстоўваліся для татарскіх спектакляў казанскага тэатру-студыі "Вольная прастора" і праекта "Горад Арт-падрыхтоўка".
Марыя Мартысевіч нарадзілася і жыве ў Мінску. Аўтарка трох кніг паэзіі, перакладчыца мастацкай літаратуры, арганізатарка літаратурных праектаў. Аўтарка "Новага Часу".
Двухгадзінны паэтычны вечар пройдзе 31 жніўня ў бары Tesla па адрасе Зыбіцкая, 6. Пачатак у 18:00. Мадэратарка – Ірына Саламаціна («Гендарны маршрут»).
Уваход вольны.