Выканаўца «Шчучыншчыны» падала заяўку на «Еўрабачанне»
Выканаўца хіта «Шчучыншчына» падала заяўку на ўдзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне». Песня Алены Жалудок (актрыса Алена Зуй-Вайцяхоўская) будзе называцца «Дзекаць i цекаць».
Нагадаем, у кастрычніку 2020 года на канале «ЧынЧынЧэнэл», які вядуць былыя акцёры Купалаўскага тэатра Міхаіл Зуй
і Дзмітрый Ясяневіч, з'явіўся ролік, які стаў вельмі папулярным у байнэце. Па
сюжэце гэтага сатырычнага серыяла «узыходзячая зорка беларускай эстрады
Алена Жалудок» прадставіла свой кліп з запамінальным
прыпевам «Шчучыншчына».
На гэты момант ролік сабраў больш за 800 тысяч праглядаў.
Пры гэтым беларуска Вольга Шыманская, яна ж Napoli, якая сем
гадоў запар прабівалася ў фінал нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне», не будзе
браць удзелу ў ім сёлета.
Нацыянальны адбор на «Еўрабачанне» ў гэтым годзе працягваўся
да 31 студзеня. Таму хутка мы даведаемся ўсіх прэтэндэнтаў. Да ўдзелу ў адборы
запрашаліся як сольныя выканаўцы, так і калектывы (не больш за 6 чалавек). Імі
маглі быць беларускія і замежныя артысты ад 16 гадоў.
Летась арганізатары ўлічылі няўдалы вопыт украінскага
спевака Alekseev, які прадстаўляў нашу краіну на «Еўрабачанні» ў 2018 годзе.
Таму да ўдзелу ў адборы-2020 дапускаліся толькі грамадзяне Беларусі, замежнікі
і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Сёлета замежнікі зноў атрымалі права ўдзельнічаць у адборы.
Паводле TUT.BY.