Выдавецтва, якое анансавала Святлана Алексіевіч, выдала дзве кнігі

Дагэтуль улады не даюць магчымасці ініцыятыве атрымаць рэгістрацыю выдаўца.

photo_2021_02_28_17_19_06.jpg

Жаночая выдавецкая ініцыятыва "Пфляўмбаўм" выдала пад сваім патранажам дзве кнігі беларускіх пісьменніц: Евы Вежнавец і Тані Скарынкінай.
Ініцыятыва з'явілась замест жаночага выдавецтва "Пфляўмбаўм", якое Святлана Алексіевіч анансавала больш за год таму.
Дагэтуль улады не даюць магчымасці ініцыятыве атрымаць рэгістрацыю выдаўца.