«Вы галоўны чалавек ХХ стагоддзя». Алексіевіч павіншавала Гарбачова з 90-годдзем
Пісьменніца Святлана Алексіевіч павіншавала Міхаіла Гарбачова з юбілеем, піша «Свабода». Першаму і апошняму прэзідэнту СССР сёння 90.
Лаурэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святлана Алексіевіч даслала віншаванне былому прэзідэнту СССР, лаурэату Нобелеўскай прэміі міру Міхаілу Гарбачову з нагоды яго 90-годдзя.
«Дарагі Міхаіл Сяргеевіч, я думаю, што жыць доўга, хоць гэта
і нядоўга, сумна і цікава адначасова, — напісала Алексіевіч. — Як гэта хацелі б
зрабіць мільёны людзей ва ўсім свеце, я хачу перадаць Вам словы любові і
ўдзячнасці за тое, што найлепшыя нашыя гады надзей прайшлі з Вамі. Мы ўсе тады
былі рамантыкамі, але шлях да свабоды аказаўся не такім ясным, як нам марылася,
ён стромкі і пакручасты.
І ўсё ж, колькі б новых пакаленняў ні прыйшло і з чым бы яны
ні прыйшлі, Вы для ўсіх будзеце галоўным чалавекам ХХ стагоддзя. Мы больш
удачлівыя — мы Вашыя сучаснікі. Дзякуй».