У Саюзе беларускіх пісьменнікаў ствараецца секцыя non-fiction

У Саюзе беларускіх пісьменнікаў будзе створаная новая секцыя “нявыдуманай” (дакументальнай) літаратуры. Ва ўсім свеце сёння гэта вельмі папулярны жанр літаратуры, які называецца non-fiction.



nobfiksh1.jpg

У Беларусі да гэтага часу жанр non-fiction з’яўляецца “падчаркай прыгожага пісьменства”, гэты накірунак сур’ёна не разглядаюць як мастацкі жанр.

“Каб выправіць становішча і будзе створаная секцыя non-fiction”, — кажа старшыня пісьменніцкага саюза Барыс Пятровіч.

— У секцыю ўваходзіць шмат цікавых пісьменнікаў, якія працуюць у дакументальным жанры. Раней нашыя старэйшыя пісьменнікі не лічылі, што гэта творчасць.

Працу па стварэнні секцыі non-fiction літаратуры каардынуе Наталля Гардзіенка. 20 траўня ў Менску адбудзецца першае паседжанне сяброў секцыі.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя