У верасні выйдзе сольны альбом сузаснавальніка ABBA Бэні Андэрсана (+відэа)
Universal Music Group прэзентуе новы альбом сольнай фартэпіяннай музыкі легендарнага шведскага кампазітара і сузаснавальніка ABBA Бэні Андэрсана.
Альбом пад простай назвай «Piano» будзе выдадзены 29 верасня 2017 года на знакавым лэйблы класічнай музыкі Deutsche Grammophon.
«Piano» адпраўляе слухача ў 21-трэкавае падарожжа па вядомым і знакамітым творам Андэрса. Альбом складаюць нанова пераасэнсаваныя песні з творчасці ABBA, мюзіклаў і іншых сольных кампазіцый у выкананні толькі самога Бэні і яго даверанага раяля. Альбом быў запісаны з Лін Фіжал, інжынерам і студыйным менэджарам у яго уласнай RMV Studios на востраве Шэппсхольмен у цэнтры яго роднага горада Стакгольма.
У «Piano» ўвайшлі такія песні як I Let The Music Speak, You And I, Aldrig, Thank You For The Music, Stockholm By Night ды іншыя.
Гэтыя далікатныя, кранальныя і эмацыйныя аранжыроўкі не пакінулі абыякавымі мільёны людзей па ўсім свеце. Музыка на гэтым альбоме зацвярджае глыбокі музычны талент Бэні — дар, які маюць многія вялікія класічныя кампазітары-піяністы, што натхняліл яго на працягу ўсяго жыцця і кар'еры.
Кажучы пра гісторыю «Piano», Бэні Андэрсан адзначыў: «Падчас запісу гэтага альбома я зразумеў, што кампазіцыі, якія я выбраў, з'яўляюцца неад'емнай часткай мяне. Намагаючыся дасягнуць пэўнага ядра, я зразумеў, што чым больш я раскрываюся, тым бліжэй адчуваю музыку, незалежна ад таго, ці яна была створана летась ці 40 гадоў таму. Дзіўным чынам я адчуваю, што граю свае ўспаміны».
«Гэта зусім не так, як падчас запісаў у мінулым, — дадае ён. — Нават без баса, барабанаў, гітар, струнных і вакала ў гэтых песнях ёсць сутнасць. Гэта было вельмі прыемна зразумець».
Сэр Лучыян Грайнг, старшныя і галоўны выканаўчы дырэктар Universal Music Group, сказаў: «Гэта новая калекцыя сольных фартэпіанных запісаў замацуе спадчыну Бэні як аднаго з найлепшых сучасных кампазітараў».
Па словах Франка Брыгманна, прэзідента і галоўнага выканаўчага дырэктара Universal Music Group Central Europe і Deutsche Grammophon, «песні Бэнні зрабілі рэвалюцыю ў поп-музыцы. Ён наватар і адзін з найвялікшых творчых розумаў у гэтай галіне. З гэтым альбомам ён паказвае ясны і бесперашкодны погляд на свой музычны сусвет, як ніколі раней ў сваёй доўгай музычнай кар'еры. Акрамя таго, Бэнні паказвае сябе дзіўным піяністам, і гэтыя новыя інтэрпрэтацыі прапануюць зусім новую перспектыву ў яго працы. Бэнні ўражваў і натхняў сваіх аматараў шмат разоў і рознымі спосабамі. І цяпер ён робіць гэта зноў. Разам з усімі ў Deutsche Grammophon я вельмі чакаю гэтага альбома, і хачу павіншаваць Бэнні з гэтым выдатным рэлізам».
Deutsche Grammophon
Адна з знакавых назваў у класічнай музыцы: кампанія была заснавана ў 1898 годзе. Deutsche Grammophon заўсёды была адметна найвышэйшымі стандартамі творчага майстэрства. З гэтым лейблам супрацоўнічаюць такія сусветнавядомыя таленты, як Брын Тэрфель, Энн-Сафі Мэттэр, Крысціян Цымерман, Пласіда Дамінга, Ланг Ланг, Элен Грыма, Анна Нятрэбка і Раланда Вілазон. У каталозе таксама ёсць запісы найлепшых у гісторыі класічных музыкаў, напрыклад, Леанарда Бернштэйна, Уладзіміра Горавіца, Клаудыё Аббада і Герберта фон Караяна.
Universal Music
Universal Music Group (UMG) з'ўляецца сусветным лідарам у галіне разваг на падставе музыкі. Валодае вялікай колькасцю фірм, якія займаюцца запісам і выдавецтвам музыкі, мерчэндайзінгам і аўдыёвізуальным кантэнтам у больш за 60 краін свету. Маючы самы поўны каталог запісаў і песен у кожным музычным жанры, UMG знаходзіць і развівае артыстаў, а таксама стварае і распаўсюджвае вядому і камерцыйна паспяховую музыку ў свеце.
Паводле прэс-рэлізу