У інтэрнэт-прасторы беларуская мова ўжываецца нароўні з італьянскай
Як пашыраецца сфера ўжывання беларускай мовы? Толькі 3,6 працэнта моваў свету з’яўляюцца жывымі для iнтэрнэту.
Як пашыраецца сфера ўжывання беларускай мовы? Пра гэта, грунтуючыся на выніках незалежных даследчыкаў, распавядае акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Аляксандр Лукашанец:
— Толькі тры і шэсць дзястых працэнта моваў свету з’яўляюцца жывымі для iнтэрнэту. Усе астатнія для інтэрнэту мёртвыя. Дык вось беларуская мова адносіцца якраз да групы моваў, што знаходзяцца ў адной групе з такімі еўрапейскімі мовамі як італьянская і іншыя.
Беларуская мова з’яўляецца рэальна запатрабаванай для прасунутай часткі нашага грамадства, часцей за ўсё яна выкарыстоўваецца ў сегментах, дзе выкарыстанне моваў нікім не рэгулюецца.
Пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў апошнія дзесяцігоддзі адбываецца і ў канфесійнай сферы, прычым набажэнствы вядуцца на сучаснай літаратурнай мове.
Максім Каўняровіч,
Беларускае Радыё Рацыя