У Горках з'явілася лесвіца з беларускім арнаментам
Менш за тыдзень спатрэбілася на падрыхтоўку такога арт-аб'екту.
У цэнтры Горак на вуліцы Якубоўскага з'явіўся першы ў горадзе арт-аб'ект. Лесвіца, па якой штодня праходзяць сотні людзей, цяпер упрыгожана беларускім арнаментам.
Лесвіцу-вышыванку пачалі расфарбоўваць 3 мая. Цяпер яна поўнасцю гатова.
horki.info