Тыдзень Швецыі ў Мінску
З 30 мая па 4 чэрвеня 2016 года ў Мінску пройдзе Тыдзень Швецыі, прысвечаны шведскай мове, культуры, адукацыі і эканоміцы.
У рамках Тыдня Швецыі адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
30 мая, 18.00 — 21.00, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау (пр-т Газеты “Праўда”, 11). Семінар для выпускнiкоў Стакгольмскай школы эканомiкi ў Рызе і праграм Шведскага Інстытута. Арганізаваны пры ўдзеле прадстаўнікоў Стакгольмскай Школы Эканомiкi ў Рызе і Шведскага Інстытута. Уваход па запрашальніках.
31 мая, 18.00 — 20.00, к/т “Перамога” (Інтэрнацыянальная, 20). Спазнай Швецыю: дзень шведскай мовы, культуры і адукацыі. Пры ўдзеле прадстаўнікоў Шведскага Інстытута. Уваход вольны.
31 мая — 4 чэрвеня, к/т “Перамога”. Фестываль шведскага кіно ў Мінску. Уваход вольны.Квіткі на фільмы можна атрымаць у касе кінатэатра з 18.00 перад кожным паказам.
31 мая ў 20.00 — драмы Аманды Адальфсан “Юная Сафі Бэл” (2014).
1 чэрвеня ў 19.00 — фільм Марціна Хёгдаля “Ледзяны цмок” для падлеткавай аўдыторыі (2012). Супольны паказ з офісам ЮНІСЕФ у Беларусі, прымеркаваны да Сусветнага дня абароны дзяцей.
2 чэрвеня ў 19.00 — драма Роні Сандаля “Чортава шведка” (2015).
3 чэрвеня ў 19.00 — драма Ханэса Хольма “Па-за блакітнымі нябёсамі” (2010).
4 чэрвеня ў 19.00 — камедыя Фелікса Хернгрэна “100-гадовы стары, які вылез праз акно і знік (2013).
31 мая — 4 чэрвеня, фае к/т “Перамога”. Фотавыстава “Мазаіка жыцця. Роля сям’і ў шведскім грамадстве”. Сумесна са Шведскім Інстытутам і Фондам ААН у галіне народанасельніцтва.
1 чэрвеня, 11.00 і 13.30,Мінская сярэдняя школа №25. Дзіцячы спектакль“Мама Му ў басейне”. Мерапрыемства арганізаванае супольна з офісам ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь і прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
1 чэрвеня, 13.00, кнігарня Ў (пр-т Незалежнасці, 37а) і 19.00, Кніжная шафа (пр-т Дзяржынскага, 9). Літаратурнае падарожжа Беларусь — Швецыя. Сустрэча са шведскімі пісьменніцамі Эбай Віт-Братстром і Сцінай Стур. Уваход вольны.
2 мая, 17.00, Нацыянальны гістарычны музей РБ (К.Маркса, 12). Урачыстае адкрыццё выставы “SUSTAINIDENTITY” беларуска-шведскай мастачкі Людмілы Хрысцесевай. Уваход па запрашальніках. Выстава будзе працаваць з 2 чэрвеня па 3 ліпеня.
3 чэрвеня, 17.30, актавая зала Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (Гікала, 4). Пастаноўка “Фрэкен Жулі” Аўгуста Стрындберга. Арганізавана супольна з Цэнтрам шведскіх даследаванняў. Уваход вольны.
Больш інфармацыі на сайце Пасольства Швецыі: www.swedenabroad.com/minsk.
Кантактная асоба: Алеся Літвіноўская +375 29 141 40 71
Прэс-службы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь