Таямніцы беларускай выцінанкі
Даведацца пра гісторыю выцінанкі, пра яе асаблівасці ў Беларусі, а таксама самому папрактыкавацца яе рабіць мелі магчымасць гарадзенцы.
У этна-краме „Цудоўня” майстар выцінанкі Станіслаў Муліца навучыў усіх ахвочых: ад малых да старых.
Гэты від народнай творчасці ў апошнія гады стаў папулярным.
— Выцінанка — рэч, зробленая сваімі рукамі. Робіцца вельмі хутка: сеў, склаў паперу, парэзаў нажніцамі, расклаў і ўжо бачыш вынік. Іншыя віды мастацтва патрабуюць шмат выдаткаў часу, матэрыялу, задумаў. А ідэі выцінанкі прыходзяць у час выцінання, — кажа Станіслаў Муліца.
Узоры гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва цяпер знаходзяцца не толькі ў асноўных музеях Гродзеншчыны, але даступныя для пакупнікоў.
На думку тых, хто прысутнічаў на майстар-класе Станіслава Муліцы, выцінанку зрабіць можа кожны.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара