Суд прысудзіў Месі амаль да двух гадоў турмы

Футбаліст іспанскай «Барселоны» знакаміты Ліянэль Месі прысуджаны да 21 месяцу турэмнага зняволення за ўхіленне ад выплаты падаткаў. 

_90306002_gettyimages_543239662.jpg

Да таго ж тэрміну суд прыгаварыў бацьку Месі, які таксама праходзіў па справе, паведамляе BBC. Акрамя гэтага футбаліст павінен заплаціць штраф у памеры каля 2 млн еўра (2,2 млн даляраў), а яго бацька — яшчэ 1,5 млн еўра.
Суд над Месі і яго бацькам пачаўся ў пачатку чэрвеня. У ходзе пасяджэння суд разглядаў рэкламныя кантракты, якія футбаліст заключаў з Danone, Adidas, Pepsi-Cola і іншымі кампаніямі.
Па версіі абвінавачвання, футбаліст і яго бацька не выплацілі падаткаў на суму ў 4,1 млн еўра. Для гэтага, лічыць пракуратура, яны выкарыстоўвалі афшорныя схемы.
На што  Месі заявіў, што сам не распараджаўся сваімі даходамі, а быў заняты гульнёй у футбол.Нягледзячы на прысуд, Месі і яго бацька наўрад ці трапяць у турму. Згодна іспанскаму заканадаўству, тэрміны меншы за два гады звычайна адбываюцца ўмоўна, паведамляе агенцтва Рэйтэр. Акрамя таго, у Месі і яго бацькі ёсць права абскардзіць прысуд у вышэйшай інстанцыі. Чакаецца, што абодва яны скарыстаюцца гэтым правам.
Аргентынец Ліянэль Месі лічыцца адным з лепшых у гісторыі футбалістаў. Ён пяць разоў атрымліваў «Залаты мяч ФІФА» — узнагароду, якая ўручаецца лепшаму футбалісту планеты. У канцы чэрвеня 29-гадовы футбаліст заявіў, што заканчвае выступаць за зборную Аргентыны.