Стартавала кампанія па збору сродкаў на новую кнігі Кухмістра Верашчакі

«Сакатала бочачка» — новая кніга Алеся Белага («Кухмiстра Верашчакi»), зборнік займальных гістарычных нарысаў, прысвечаных амаль самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны

unnamed_46.jpg

Першыя радкі будучай кнігі, былі напісаныя 18 гадоў таму, у далёкім 1999 годзе. За гэты час дасціпныя і пазнавальныя «алкагольна-гістарычныя» нарысы Кухмiстра Верашчакi публікаваліся ў некаторых выданнях.
Галоўныя героі новай кнігі — крупнік і старка, шампанскае і такай, пітны мёд і розныя наліўкі ды настойкі, пшанічнае піва, самагон, экзатычны посуд для пітва.
Назва кнігі паходзіць ад старадаўняй беларускай народнай песні, у якой маладую дзяўчыну жартаўліва, але вельмі лірычна параўноўваюцьі з бочкай піва, якая нудзіцца ў піўніцы, імкнучыся «разліцца» і здаволіць смагу таго, каму прызначаная.
Кухмістр Верашчака разбурае міфы і стэрэатыпы, якія ўкараніліся ў нашым грамадстве вакол культуры піцця, напрыклад, вакол самагона і крамбамбулі, і аднаўляе сапраўдную гісторыю, якая часам чытаецца як захапляльны дэтэктыў. Вы будзеце бязмежна здзіўленыя, наколькі бясконца разнастайным быў калісьці свет нашых моцных напояў.
Падрабязней пра праект можна даведацца на Ulej.by.
Паводле прэс-рэліза