«Сакатала бочачка»: застаўся адзін дзень!
Рыхтуецца да выдання кніга, прысвечаная векавым традыцыям моцных напояў у Беларусі. Кніга пісалася 18 гадоў і, нарэшце, можа дайсці да чытача. Але для гэтага патрэбна наша з вамі дапамога.
Выданне добра ілюстраванае і надзвычай інфарматыўнае — у ім сабраныя унікальныя звесткі па айчыннай алкагольнай гісторыі, пра ўсе асноўныя тыпы алкагольных напояў, якія пакінулі найбольш глыбокі след у нашай гісторыі.
Збор сродкаў на выданне кнігі ідзе на платформе Улей. Там жа вы больш падрабязна даведаецеся пра што гэтая кніга і ў якім стылі яна напісаная. І нават прачытаеце некалькі старонак з кнігі з раздзелу пра "марцовае" піва.
Як і што пілі нашы продкі? Чым бавіліся магнаты і шляхта на легендарных застоллях? Што такое крупнік і старка? У чым адрозненне пітнога мёду ад медавухі?
На ўсе гэтыя пытанні адкажа ўнікальная кніга, стварэннем якой аўтар займаўся амаль дваццаць год. Скрупулёзная праца з крыніцамі, цікавыя, папросту сенсацыйныя факты, якія прыводзяць у захапленне і прымушаюць задумацца над страчанай спадчынай, лёгкая, займальная форма аповяду, якая ператварае чытво ў прыемнасць, — усё гэта вы знойдзеце ў новым выданні выдавецтва “Янушкевіч”.
Тыя, хто знойдзе магчымасць патрымаць выданне пасля зможа атрымаць кнігу значна танней. І гэта не лічачы розныя іншыя бонусы: уключаючы персанальную друкаваную падзяку і аўтограф аўтара.
Калі кніга з нашай дапамогай усё ж убачыць свет, шматлікія аматары беларускай гісторыі і кулінарных традыцый даведаюцца пра піўны каляндар Беларусі, сакавіцкае піва, пітны мёд. Змогуць прачытаць пра вясельныя пітныя традыцыі, даведацца, чаму пунш называюць заморскім дзядзькам крупніка, пра экзатычнае начынне для пітва і яшчэ шмат цікавага.
Калі вы неабыякавыя да гісторыі быту і паўсядзённасці нашых продкаў, — і да гісторыі алкагольных напояў у прыватнасці, калі цікавіцеся як і з чаго яны рабіліся, як ужываліся, што значылі, з чым асацыяваліся ў ранейшыя часы, тады гэтая кніга для вас. Тут сабраны ўнікальныя звесткі, на якія ніхто раней не звяртаў пільнай увагі.
Каб падтрымаць выданне, трэба перайсці па спасылцы.
Аўтар кнігі "Сакатала бочачка" — Алесь Белы, гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук(PhD), гісторыя (2008). Вядомы блогер — псеўданімы Кухмicтр Верашчака, Gorliwy Litwin.
Ужо вядома, што кніга выйдзе ў цвёрдай вокладцы, на крэйдаванай паперы ў поўным колеры, будзе мець мноства ілюстрацый і рэцэптаў. Наклад абмежаваны.
Для ўдзельнікаў краўдфандынгавай кампаніі падрыхтавана безліч бонусаў і зніжак. Падтрымаць выданне пры любым раскладзе выгадна - вы атрымаеце кнігу па найменшым кошце, з эксклюзіўнымі дадаткамі, якіх потым не знойдзеш у звычайным продажы. Адмыслова пад заканчэнне кампаніі выдавецтва “Янушкевіч” дорыць кожнаму ўдзельніку - і старым, і новым - зніжку 30% на адну з любых сваіх кніг на сайце januskevic.by
Дапаможам гэтаму ўнікальнаму выданню
убачыць свет?! Застаўся толькі адзін дзень!