Сяргей Міхалок і Brutto збяруць «Мінск-Арэну» 29 лістапада

29 лістапада адбудзецца матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ «Дынама» Мінск — «Медвешчак» (Заграб). Галоўным элементам перадматчавага шоу стане новы праект Сяргея Міхалка «Brutto».



brutto_minsk_arena.jpg

«Гурт выступіць з 20-хвілінным сэтам, у які ўвойдуць усе хіты, у тым ліку — Underdog, «Гіры» і «Гарэза». Выступ «Brutto» — выдатная нагода прыехаць у суботу на «Мінск-Арэну» загадзя. Група пачне свой выступ у 16:20», — паведамляе афіцыйны сайт «зуброў».
«Галоўны хакейны клуб краіны, самы перспектыўны рок-гурт Беларусі, найлепшая спартыўна-забаўляльная арэна сталіцы.
Усе складнікі поспеху і перамогі ў адным месцы», — пракаментаваў будучую падзею галоўны трэнер Brutto Сяргей Міхалок.
Гэта будзе першы выступ Brutto ў Беларусі, гурт утварыўся 1 верасня пасля сканчэння дзейнасці «Ляпіса Трубяцкога».
nn.by