Прэзентацыя новага фільма пра паўстанне 1863 года — 4 лістапада ў Мінску
4 лістапада а 19-й у Арт-Сядзібе (пр. Незалежнасці 58, оф. 430) адбудзецца прэм'ера новага фільму «Шляхам Паўстання».
Кадр з фільму
Дакумэнтальная стужка з элементамі мастацкай рэканструкцыі апавядае пра падзеі паўстання 1863-64 гг (Паўстання Каліноўскага).
Дзмітры Папко (Vinsent) напісаў музычны саўндтрэк да гэтага фільму. Песня называецца «Каго любіш?».
Рэжысёр Павал Доўнар. У фільме ўзялі ўдзел вядомыя гісторыкі, пісьменнікі: Уладзімер Арлоў, Адам Мальдзіс, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і іншыя.
Працягласць фільму: 28 хвілінаў
Уваход вольны.
svaboda.org