Прэмію Францішка Багушэвіча ўручаць анлайн

Ужо заўтра, 4 чэрвеня, а 19.00 адбудзецца ўручэнне прэміі Францішка Багушэвіча. Уручэнне будзе праводзіцца анлайн, спасылка на прамы эфір з’явіцца ў суполках ПЭНа ў сацсетках.

940x788_936x644.png

Прэмія Францішка Багушэвіча — гэта штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Сачыць за навінамі прэміі можна на адмысловай старонцы ў фэйсбуку.
На эфіры ўручэння будзе магчымасць паслухаць гутарку з сёлетнім лаўрэатам (і задаць яму пытанні). Назавуць імя пераможцы пісьменнікі і сябры Рады Беларускага ПЭНа Уладзімір Арлоў і Таццяна Нядбай.
Раней лаўрэатамі прэміі былі Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, а. Аляксандр Надсан, Леанід Маракоў, Захар Шыбека і іншыя.
Летась лаўрэатам прэміі Францішка Багушэвіча стаў Васіль Герасімчык за кнігу “Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда”.