Праграма індустрыяльнай платформы фестывалю «Паўночнае ззянне»

Фестываль кіно Паўночных i Балтыйскіх краiн «Паўночнае ззянне», пройдзе ў Мінску з 19 па 26 красавіка ў кiнатэатры «Мiр» ужо чацвертым разам. Мы рады змясціць поўную праграму індустрыйнай часткі.

5c3b4e_f0e7b27f28e64043b5dac585298e848f_mv2_d_1920_1280_s_2__1_.png

Індустрыйная платформа ахоплівае важныя накірункі скандынаўскага і балтыйскага кінематографу, дае магчымасць для абмену ведамі і нэтворкінгу паміж беларускімі і замежнымі прафесіяналамі, а таксама аматарамі кіно і культуры. Каля 15 тэматычных мерапрыемстваў пройдуць на розных пляцоўках: ад Акадэміі мастацтваў да касцёла Святога Роха i рэстарана Ember гатэля Double Tree by Hilton Minsk.Ганаровым госцем фестывалю стане нарвежскі пісьменнік і кінакрытык Эрленд Лу. Упершныю "Паўночнае ззянне" прадстаўляе фармат Film+Talk. 24 красавіка ў кінатэатры "Мір" у 19:00 пройдзе паказ дацкага дакументальнага фільма "Венера". Адразу пасля яго адбудзецца дыскусія "Безабаронная Венера? Размова пра фарміраванне нашых жаданняў" з удзелам прадзюсаркі з Даніі Кірстын Барфод і беларускіх прадзюсарак, паэтак, актывістак.Поўны расклад індустрыяльных івэнтаў:

unnamed_66.png

18 красавіка (cерада)19:00-21:00 Наіўна. Супер - Размова з нарвежскім пісьменнікам Эрлендам Лу. Месца: Event Space19 красавіка (чацвер)14:00-15:30 Сустрэча з "зоркай": Эрленд Лу. Месца: гатэль Double Tree by Hilton Minsk Эрленд Лу – сучасны нарвежскі празаік, кiнакрытык, сцэнарыст. Скончыў Дацкую кінаакадэмію, працуе культурным і кінааглядальнікам у штодзённай нарвежскай газеце Adresseavisen. Да гэтага працаваў школьным настаўнікам, перакладчыкам і санітарам у лякарні для псіхічна хворых, здымаў відэакліпы, кароткаметражныя фільмы.Жыве ў Осла і працуе ў якасці пісьменніка, кінасцэнарыста і перакладчыка. Дэбютным раманам Эрленда Лу, які прынёс яму вядомасць, быў «Ва ўладзе жанчыны», у якім Лу апісаў неўзаемнае каханне маладога нарвежца. Фільм быў экранізаваны нарвежскім рэжысёрам Петэрам Несам у 2007 г. і быў вельмі пасьпяховым ў нарвежскіх кінатэатрах. У фільмаграфіі Лу таксама сцэнарый да фільма «Поўнач» (рэж. Рэнэ Дунстад Ланглу). Адной з самых вядомых дзіцячых кніг Лу з’яўляецца «Курт, куды ты ідзеш?», за яе пісьменнік атрымаў шэраг узнагарод, як і за іншыя свае кнігі. Раман «Найлепшая краіна ў свеце» - пра Фінляндыю, адзін з найпапулярнейшых сярод кніг Эрленда Лу. Самая знакамітая кніга Эрленда Лу «Наіўна. Супер» перакладзеная ўжо больш чым на 20 моваў свету.
21 красавіка (субота)14:00-16:00 Лекцыя Каці Вік (Швецыя), "Як праца з Рубэнам Эстлундам і Роем Андэрсанам натхняе на здымкі свайго фільма" (пра уласную рэжысёрскую працу і працу кастыг-дырэктаркай для фільмаў культавых рэжысёраў). Месца: Кiнастудыя "Беларусьфiльм".Каця Вік доўгi час працавала як кастынг-дырэктарка, прадзюсарка i другая рэжысёрка. У яе паслужным спiсе – супрацоўніцтва з уладальнікамі Канскай Пальмавай галінкі, Берлiнскага Залатога льва і намінантамi на Оскар – Роям Андэрсанам («Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё», 2014) і Рубэнам Эстлундам («Форс-мажор», 2014, «Квадрат», 2017).Каця мае ступень магістра выяўленчых мастацтваў у кіно, скончыла Акадэмію Валанд у Гётэборгу. У Беларусь Каця прыедзе са сваім дэбютным рэжысёрскім фільмам – «Былая жонка», якi распавядае сатырычную гісторыю чалавечых узаемаадносінаў – ад закаханасці да разводу. 

unnamed__2__16.png

22 красавіка (нядзеля)13:00-14:30 Камерны канцэрт класічнай скандынаўскай і балтыйскай музыкі ў выкананні калектыву "Бон Ваяж". Месца: Art-Belarus. Уваход: 5 BYN20:00-21:30 Арганны канцэрт "Вясновая песня". Класічная нардычная і балтыйская музыка і музыка з сусветнага кінематографа ў выкананні арганісткі з Фінляндыі Юліі Таммінен і калектыву "Бон ваяж" Месца: касцёл Святога Роха. Уваход вольны.
23 красавіка (панядзелак)14:00-16:00 Майстар-клас латвійскага рэжысёра Віестурса Каірыша "Як сумяшчаць працу рэжысёра ў кіно і тэатры". Месца: Акадэмія Мастацтваў (Чычэрына 1)Віестурс Каірыш – адзiн з самых знакамітых кінарэжысёраў Латвіі. Таксама працуе як тэатральны рэжысёр і рэжысёр оперных пастановак. Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Рызе. Скончыў Латвійскую акадэмію культуры як рэжысёр тэатра і кіно, а пасля сканчэння вучобы працаваў у якасці дырэктара-рэзідэнта сцэны ў Новым Рыжскім тэатры. Пазней быў запрошаны ў Латвійскую нацыянальную оперу. Акрамя сваёй працы на сцэне тэатра, Віестур працуе ў якасці рэжысёра (гульнявыя і дакументальныя фільмы).Атрымаў некалькі прэмій і ўзнагарод, у тым ліку прэмію «Spīdola» Фонду культуры Латвіі за ўнікальныя дасягненні ў галіне мастацтваў. Некаторыя з тэатральных пастановак Каірыша гастралявалі па міжнародных кінафестывалях, сярод якіх: the Wiener Festwochen (Hotel Europe), the Hebbel Theater Berlin (The Serpent), the Festival d’Avignon (Hotel Europe), and the Bonner Biennale (The Dark Deer, Hotel Europe).Таксама Віестурс Каірыш ставіў оперы за мяжой: прэм’ера Komische Oper Berlin у Cologne Opera. Супрацоўнічаў з такімі дырыжорамі, як Andris Nelsons, Markus Stenz, Cornelius Meister and Will Humburg.

unnamed__1__23.png

24 красавіка (аўторак) 14:00-16:00 Майстар-клас эстонскага рэжысёра Прыііта Пяясукэ "Як сабраць грошы на поўнаметражны індзі-фільм на краўдфандынгу і атрымаць адмову ад Арва Пярта". Месца: Акадэмія мастацтваў (Чычэрына 1). Прыіт Пяясукэ скончыў Балтыйскую Кіна- і медыя школу, мае ступень бакалаўра кінарэжысуры (2005) і магістра рэжысуры тэатра і кіно (2017, Школа драмы эстонскай акадэміі музыкі і тэатру). Кароткі фільм Прыіта «Чорны Петэр» (2008) меў прэм’еру на 38-ым кінафестывалі ў Тамперэ (Фінляндыя) і выйграў там 11 узнагарод, спаборнічаючы з 22 фільмамі з усяго свету. У 2015 г. адбылася прэм’ера поўнаметражнага дакументальнага фільма Impromptu, а ў 2016 г. Прыі стварыў (у якасці прадзюсара) гульянвы фільм «Polar Boy». Поўнаметражны гульянвы фільм Прыіта «Канец ланцужка» (2017) меў сусветную прэм’еру на кінафестывалі ў Карлавых Варах у конкурсе East of The West.
24 красавіка (аўторак) 19:00-20:15 Венера, Данія (73 хв.) + 20:15-21:15 Talk-дыскусія "Безабаронная Венера" з удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфод і беларускіх рэжысёрак, арт-актывістак і медыя. Месца: к/т МІР. Пры падтрымцы Moonlightroom Кірстын Барфод – прадусарка дакументальнага кіно. Вывучала культуралогію і літаратуру ва Універсітэце Мальмё, належыць да незалежнай суполкі ў галіне кінаадукацыі Supe 16. Кiрстын мае адметны досвед працы ў кіно і выпусціла некалькі кароткаметражных і дакументальных фільмаў «KIDD LIFE» (2012) і «Born To Lose» (2015). Кiрстын працавала асicтэнткай прадзюсара ў вядомым дацкім дакументальным фільме «Жукі» (Bugs), якi расказвае пра будучыню ўжывання ў ежу насякомых. На «Паўночнае ззянне» прывязе дакументальны фільм «Venus. Let's talk about sex» («Венера»), які быў адабраны на распрацоўку на варкшопе DocIncubator. Сусветная прэм’ера фільма адбылася на кiнафестывалi IDFA Amsterdam 2016. Пасля паказу фільма ў кінатэатры «Мір» адбудзецца Gender Talk - публічнае абмеркаванне фільма, размовы на тэмы жаночай сэксуальнасці, гендэра, жанчын у кінапрафесіі з удзелам беларускіх актывістак, феміністак, рэжысёрак.  
26 красавіка (чацвер) 17:00-18:30 Talk "Матывы скандынаўскага дызайну ў беларускай гарадской прасторы" Месца: Moonlightroom. Уваход: па запрашэннях. Абмяркуем: - Новыя накірункі ў гарадской архітэктуры з акцэнтам на скандынаўскі стыль (Кірыл Скарынін, Кацярына Кавалёва, студыя level80). - Сумяшчальнасць скандынаўскага дызайну і тыповага беларускага жытла (Андрусь Бездар, студыя Zrobym). - Прадметны дызайн у скандынаўскіх краінах (Святлана Каляда, moonlight room).