Польская чыгунка запусціць спецыяльныя рэйсы на апошняе «Басовішча»

Беластоцкая «Gazeta Wyborcza» заклікае на гістарычнае, апошняе «Басовішча», ехаць не аўтамабілем, а цягніком, піша Радыё Свабода. Кампанія POLREGIO супольна з уладамі ваяводства і Беларускай асацыяцыяй студэнтаў запусціць з гэтай нагоды дадатковыя рэйсы — Беласток-Валілы-Беласток.

7be2c645_6ba5_47c5_aa97_4beef4933900_w1023_r1_s.jpg

У пятніцу (19 ліпеня) цягнікі будуць ад’язджаць з Беластоку а 15.50 і 19.30, а вяртацца з Валілаў — а 16.54 і ўначы, 20 ліпеня а 00.30 гадзіне.
У гэтыя дні квіток з Белстока ў Валілы і назад будзе каштаваць менш, чым звычайна — 5,50 зл.
У суботу цягнікі будуць адпраўляцца паводле звычайнага раскладу ў выходны дзень. Дзякуючы злучэнням з іншымі цягнікамі зручны даезд на «Басовішча» атрымаюць пасажыры з Варшавы, Элка і Ольштына.
Раcклад цягнікоў можна знайсці на сайце www.polregio.pl.