Песні філаматаў і філарэтаў

У межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі! пры падтрымцы МГА “Гісторыка ў гарадах краіны працягваецца прэзентацыя гістарычна-музычнага асветніцкага праекту “Песні філаматаў і філарэтаў.

Чарговыя выступы пад назвай “Хай радасць з вачэй нашых блісне! адбыліся 9 красавіка ў Полацку, на гісторыка-філалагічным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў Музеі беларускага кнігадрукавання.

aa36c88c27650af3b9868b723ae15dfc.jpg

Арыгінальныя песні з рукапіснага зборніка, складзенага жонкай аднаго з заснавальнікаў Таварыства філаматаў, Т. Зана, Брыгідай Свентажэцкай у 1855 годзе і нядаўна знойдзенага ў віленскім архіве музыказнаўцам Святленай Немагай, прагучалі ў выкананні А. Жбанава і З. Занеўскага.
Дзякуючы адмысловым спеўнікам, падрыхтаваным МГА “Гісторыка, песні на словы А. Міцкевіча, Я. Чачота, Т. Зана, А. Э. Адынца спяваліся разам з гледачамі, якія маглі лёгка ўявіць сябе ўдзельнікамі сяброўскіх сходак філаматаў і філарэтаў, што адбываліся ў Вільні і яе ваколіцах, а таксама на Наваградчыне і ў іншых мясцінах.
Творы А. Міцкевіча ва ўласных перакладах, у тым ліку ўрыўкі з паэмы “Дзяды, прысвечаныя сябрам таварыстваў філаматаў і філарэтаў, прачытаў паэт, перакладчык, даследчык, кандыдат філалагічных навук Серж Мінскевіч.
На імпрэзе ў Музеі беларускага кнігадрукавання цікавыя звесткі аб дзейнасці таемных таварыстваў у Полацку паведаміў прысутным полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч.
Знакамітая “Песня Марылі (яе, паводле ўспамінаў сучаснікаў, часта напявала каханая Міцкевіча Марыля Верашчака) прагучала ў цудоўным выкананні полацкіх паненак. Публіка з задавальненнем частавалася смачным малаком, што было адным з яркіх сімвалаў філамацкага і філарэцкага жыцця.
Падчас выступаў адзначалася, што мэты праекту “Песні філаматаў і філарэтаў, як і ўсёй грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!, — абуджаць гонар грамадзян Беларусі за сваю гісторыю і культуру, з’ядноўваць беларусаў у прасторы і часе. Удзельнікі імпрэзы з цікавасцю паставіліся і да інфармацыі пра іншыя падзеі ў межах грамадскай кампаніі.
Budzma.org.