Падтрымаць Універсітэт імя Ніла Гілевіча стала прасцей

У траўні завяршылі сваю працу падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча. Іх паспяхова скончылі болей за 50 чалавек.

thumb_18.jpg


Гэта былі вучні 6-11 класаў, якія ўдасканальвалі свае веды па беларускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах, а таксама па фізіцы, матэматыцы і хіміі.

З лістапада пачалі працаваць дзве групы для дарослых людзей, якія хацелі ўдасканаліць свае веды па англійскай і польскай мовах. Са снежня дзейнічала група для тых, хто хацеў вывучаць гісторыю Беларусі.
Сябра Рады ТБМ Алег Трусаў выказаў падзяку ахвярадаўцам Кавалюк А. М., Паўловіч А. Ю, Журок С. В., якія грашова падтрымалі дзейнасць універсітэта праз сістэму АРІП. Усе, хто хочуць дапамагчы ўніверсітэту, могуць скарыстацца інструкцыяй.