Новы навукова-асветніцкі праект Нацыянальнага музею

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь стартуе новы навукова-асветніцкі праект: «Экскурсія ад куратара».



unti1.jpg

Куратар — гэта арганізатар мастацкага працэсу ў рамках пэўнага выставачнага праекта. Куратар вызначае актуальнасць і стварае агульную канцэпцыю выставы, распрацоўвае стратэгію яе экспанавання і арганізоўвае ўмовы для яе ўвасаблення, запрашае мастакоў да супрацоўніцтва, актыўна ўдзельнічае ў адборы твораў, робіць экспазіцыю. Увогуле, куратарская дзейнасць — гэта асобая форма аўтарства ў мастацтве.

Першая «Экскурсія ад куратара» адбудзецца 23 сакавіка 2013 года а 11-й гадзіне на выставе сучаснай кітайскай каліграфіі «Знакі, накрэсленыя на нябёсах».

Куратар выставымастацтвазнаўца Моніч Мікіта Сяргеевіч.

Уваход на «Экскурсію ад куратара» ажыццяўляецца па звычайных білетах у музей.

Даведкі па тэл. 327 71 63, 327 45 62

artmuseum.by