Гродна: “Фарбы Велікоднай радасці” ў музеі гісторыі рэлігіі
Традыцыйная Велікодная выстава, якая адкрыецца ў Гродна ўмалой зале музея гісторыі рэлігіі 28 сакавіка, сёлета прысвечана народным традыцыям аздаблення святочных яек.
Існуе вялізная колькасць варыянтаў афармлення яек.
На выставе змешчаныя пісанкі чатырох гродзенскіх майстрых: Алены Чумрай — у тэхніцы васкавання дэкупаж, Алены Сідзякінай — у тэхніцы роспісу, Таццяны Калянкевіч — яйкі, упрыгожаныя бісерам, шклярусам у тэхніцы ткацтва і ажурнага пляцення, і Марыны Ярэмчык — у тэхніцы рэльефнай аплікацыі саломкай.
Акрамя таго, з фондаў музея ў экспазіцыю ўвойдуць распісаныя ў тэхніцы васкавання яйкі з Сапоцкіна, іконы, кнігі.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў 16 гадзін.
У 15 гадзін майстрыхі “Гарадзенскага каларыту” правядуць для ахвотных майстар-клас па вырабе пісанак у тэхніцы дэкупаж і зладзяць выставу-продаж сваіх велікодных сувеніраў.
Здымак http://feedlol.com