На Еўрабачанні перамог партугалец Сальвадор Собрал. Navi — 17
Першае месца ў фінале конкурсу Еўрабачанне-2017 атрымаў партугальскі спявак Сальвадор Собрал, які выканаў лірычную баладу "Amar Pelos Dois" на роднай мове.
Падчас падрыхтоўкі да конкурсу стала вядома, што ў Сальвадора маюцца сур'ёзныя праблемы са здароўем. Ён нядаўна перанёс аперацыю, а таксама з-за прыроджанага пароку спеваку небходна перасадка сэрца.
Беларускі дуэт Navi прадставіў песню таксама на роднай мове «Гісторыя майго жыцця» і заняў 17 месца ў фінале.
Вось якім чынам галасавала прафесійнае журы:
па 12 балаў – Азербайджан, Украіна
7 балаў – Аўстрыя
5 балаў – Харватыя
па 3 балы – Грэцыя і Малдова
па 2 балы – Латвія, Балгарыя, Мальта
па 1 балы – Вялікабрытанія, Ізраіль.
Балы ад гледачоў розных краін:
8 балаў – Украіна
6 балаў – Грузія, Латвія
4 балы – Польшча
3 балы – Чэхія
па 2 балы – Эстонія, Ізраіль
па 1 – Літва, Малдова.