Мышкін Fest. Вялікі канцэрт памяці Леаніда Нарушэвіча
24 жніўня ў межах фестывалю ДАХ у арт-прасторы OK16 будуць
згадваць Леаніда Нарушэвіча. Унікальны беларускі гітарыст-імправізатар,
гукарэжысёр, стваральнік групы «Князь Мышкін» і фестывалю «Сіні Перац»
памёр сёлета 19 чэрвеня.
На імпрэзу з'едуцца калегі Леаніда розных гадоў і з розных гарадоў: Андрэй Іваноў (Zartipo), перкусіяністы Уладзімір Краўчанка і Юры Паўлоўскі («Этна-трыё Троіца»), Андрэй Васільеў, Фрыдрых Самотны (Masque Noir), Віктар Сямашка ды інш. Да імпрэзы далучацца ўдзельнікі супольных з Нарушэвічам праектаў: фольк-спевакі Сяржук Доўгушаў ды Ірэна Катвіцкая, мастак Тодар Кашкурэвіч, паэты Віктар Жыбуль і Вера Бурлак, бард Раман Яраш, гурты «Ліцьвіны» і Sinie Gory.
Таксама выказалі жаданне ўшанаваць памяць Леаніда Нарушэвіча экс-гітарыст «Песняроў» Уладзімір Ткачэнка і Людміла Куц, Duся, «Сон-Трава»,
Dazzling Blue з Ліды, электроншчыкі Aortha і Wёska Project. Завершыць мемарыяльную імпрэзу Minsk Improvisers Orchestra, з якой Нарушэвіч таксама паспеў пасупрацоўнічаць.
Пачатак а 17-00. Уваход вольны.