«Мы — людзі святла». Belarus Good People Band прэзентаваў відэакліп пра супраціў беларусаў

Музычны праект вядомага блюз-рок музыкі Юрыя Несцярэнкі Belarus Good People Band прэентаваў відэакліп «Светлы наш дзень». Песня прысвечаная ўдзельнікам пратэстаў, якія амаль два месяцы змагаюцца за перамены, піша Радыё Свабода.

Юрый Несцярэнка і Андрэй Макарэвіч

Юрый Несцярэнка і Андрэй Макарэвіч

«Удзельнікі нашага праекту ставяць за мэту паказаць стаўленне большасці жыхароў Беларусі да сітуацыі ў краіне праз шэраг разнапланавых творчых праектаў, — патлумачыў Юрый Несцярэнка. — Ніякіх дадатковых звестак не афішуецца — маецца на ўвазе прома-інфармацыя, якая традыцыйна выкарыстоўваецца ў PR-кампаніях. Не толькі з меркаванняў бяспекі, а таксама з маральна-этычных перакананняў».


Музыку і словы да песні «Светлы наш дзень» напісаў Юрый Несцярэнка. Выконвае Belarus Good People Band. Відэаздымкі, мантаж кліпа — Лаліта Угуран-Туміловіч. Тэхнічную апрацоўку ажыццявіла Вольга Акуліч.
Відэашэраг грунтуецца на кадрах пратэставых акцый і дапамогі валанцёраў блізкім зняволеных.