«Менскі велашпацыр» запрашае на пешаходную экскурсію
На пешаходную экскурсію «Праваслаўная царква ў Мінску ў гады савецкага пераследу» запрашае 27 кастрычніка "Менскі велашпацыр".
Праваслаўная царква, перанасычаная ўладай і заможнасцю, пасля рэвалюцыі апынулася ў стане жабрака і маргінала — і гэтым стала вельмі падобнай да свайго Заснавальніка, Хрыста. Мінскія святары падвяргаліся жорсткаму кантролю і ўціску; царкоўная маёмасць пераходзіла ў дзяржаўную і распрадавалася за мяжу; храмы — зачыняліся, руйнаваліся, ператвараліся ў гаспадарчыя аб'екты.
Адносіны камуністычнага ўрада і царкоўнай іерархіі рабіліся ўсё больш напружанымі. Выхад з сітуацыі — вузкая цярністая сцежка — ужо ззяў перад тымі, хто вырашыў ісці да канца. Іх лікі сёння — на царкоўных абразах, іх імёны шапочуць у малітвах. Зняважаныя пры жыцці, яны былі праслаўлены ў наш час.
Напярэдадні царкоўнага свята — Сабора
новапакутнікаў, вызнаўцаў зямлі Беларускай — "Менскі велашпацыр" запрашае
на адну з самых грунтоўных аўтарскіх экскурсій
Экскурсія адбудзецца 27 кастрычніка а 14:00
Запіс у групу: +375 33 3413612, +375 29
7040018
вк, fb “Менскі велашпацыр”.