«Годна — дзеткам» – беларускамоўныя адукацыйныя ролікі для самых маленькіх

«Годна» — гэта грамадская кампанія, скіраваная на фарміраванне і прамоцыю матывуючай беларускай ідэі праз падтрымку і запуск нацыянальна-арыентаваных праектаў у сучасных фарматах.


«Годна — дзеткам» — новы праект на ютуб-канале «Годна», які прысвечаны стварэнню дзіцячага кантэнту, з дапамогай якога можна вучыць алфавіт, лічбы, назвы колераў, жывёл у займальнай форме і па-беларуску. Першы ролік прысвечаны вывучэнню беларускага алфавіта. В – значыць вожык! Праект ажыццяўляе грамадская кампанія «Годна» сумесна з аніматаркай Вольгай Берасневай

 З’яўленне ідэі праекта – гэта адказ на запыты сучасных беларускіх бацькоў. «У мяне ёсць дачушка, і яна, як усе дзеці, вельмі любіць глядзець ролікі на ютубе. Каб сумяшчаць прыемнае з карысным, я ёй уключаю адукацыйныя відэа: пра лічбы, алфавіт, геаметрычныя формы. Такога кшталту кантэнту на ютубе шмат, але на рускай і англійскай мовах. Я вырашыла, чаму б не зрабіць такія ж відэа на беларускай, тым больш, што я гэта ўмею», – кажа Вольга. 

 Наступныя выпускі будуць прысвечаныя тэмам: «Лічым па-беларуску», «Усе колеры вясёлкі (і не толькі) па-беларуску», «Назвы хатніх жывёлаў па-беларуску і спрадвечныя беларускія мянушкі для іх», «Поры года і назвы месяцаў па-беларуску». Каб не прапусціць новыя ролікі, кампанія «Годна» рэкамендуе падпісацца на ютуб-канал.


Усе навіны будуць публікаваць у сацыяльных сетках:


«Годна» — гэта грамадская кампанія, скіраваная на фарміраванне і прамоцыю матывуючай беларускай ідэі праз падтрымку і запуск нацыянальна-арыентаваных праектаў у сучасных фарматах.


Паводле прэс-рэліза