Гарадзенскі гурт Dzieciuki забаронены ў Мінску

Арганізатарам праекта «Тузін хітоў» адмовілі ў выдачы гастрольнага пасведчання на правядзенне канцэртаў гурта Dzieciuki ў студзені 2017 года. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Сяргей Будкін.

15032800_366312923702542_7829883531304025093_n.jpg


«Рашэнне падпісана начальнікам галоўнага ўпраўлення На плошчы Незалежнасьці, проста насупраць помніка Леніну, ва ўтульным прасторным кабінэце сядзіць Павал Вітальевіч Скалабан. Ён пастаўлены дзяржаваю на адказную пасаду – пільнуе на нашы грошы ў цэлым горадзе ідэалягічную працу, пытаньні культуры і справы моладзі. Ён вырашае, якія канцэрты арганізатарам рабіць можна, а якія не, якім гуртам дазваляць выходзіць на сцэну, а якім адмаўляць. І ніяк не абысьці Паўла Вітальевіча, правядзеньне мерапрыемства безь яго ведама караецца штрафам.

14955893_366312920369209_7155086860195509459_n.jpg

Скалабан
Зь нейкіх прычынаў вырашыў тав.Скалабан, што гурту Dzieciuki ня месца ў беларускай музычнай прасторы. І даў пісьмовую адмову на заяву аб правядзеньні іх канцэрту ў Менску, які меўся прайсьці ў межах праекту «Жывы Тузін» у студзені 2017 года».

15002408_366312967035871_4418997444117426257_o.jpg


Але арганізатары канцэрту лічаць гэтую адмову незаконнай, бо творчасць гурта не парушае заканадаўства. І збіраюцца аспрэчыць яе ў судзе.