«Дзекаць і цекаць». Выканаўца легендарнай «Шчучыншчыны» Алена Жалудок выпусціла новы хіт
Спявачка Алена Жалудок (актрыса Алена Зуй-Вайцяхоўская) прэзентавала новую песню, якая называецца «Дзекаць і цекаць». Раней паведамлялася, што з гэтым хітом выканаўца паспрабуе прабіцца на «Еўрабачанне».
Усебеларускую вядомасць Алена Жалудок набыла пасля выканання песні «Шчучыншчына». Кліп быў заліты ў Youtube у кастрычніку і на гэты момант сабраў амаль 900 тысяч праглядаў.