Codex Gigas (Біблія д’ябла) — самы вядомы рукапіс у свеце

Codex Gigas, інакш вядомы як Біблія д’ябла, з’яўляецца самым вялікім і магчыма адным з самых загадкавых рукапісаў у свеце. Ён такі вялізна, што, як кажуць, патрабавалася больш як 160 скур жывел, каб вырабіць яго і па меншай меры 2 чалавека, каб падняць яго. Ягоная дліна складае прыблізна 1 метр.



Згодна з легендай, сярэднявечны манускрыпт быў зроблены з дамовы з д’яблам, таму яго таксама часам называюць Бібліяй д’ябла. Ён быў напісаны па-лацінску на працягу 13 стагоддзя нашай эры і, хаця паходжанне рукапіса невядомае, запіс у ім сведчыць, што ён быў аддадзены манастыру ў Седлецы ў 1295.

Гісторыя Codex Gigas (“вялізнага кодэксу”) палягае ў тым, што напісаў яго адзін манах, якога прыгаварылі да смерці шляхам замуравання ўжывую. Сапраўды, аналіз тэксту паказвае, што ен быў напісаны толькі адным пісцом, згодна з узроўнем афармлення па ўсяму тэксту. Легенда кажа, што манах стварыў мануспрыпт усяго за адну ноч… з дапамогай д’ябла. Аднак, невядома, адкуль пайшла гэтая легенда і, магчыма, яна носіць адбітак рэлігійнай прапаганды.

Гісторыі і легенды кажуць, што Codex Gigas прыносіў няшчасце ці хваробу таму, хто ім валодаў на працягу ягонай гісторыі. На шчасце, Нацыянальная Бібліятэка ў Стакгольме, дзе ён зараз утрымліваецца, мае на гэта імунітэт!

Codex Gigas утрымлівае поўны лацінскі пераклад Бібліі (Вульгата), таксама як пяць іншых важных тэкстаў. Ён пачынаецца з Ветхага Запавета і працягваецца “Іўдэйскімі старажытнасцямі” Іосіфа Флавія 1 стагоддзя н.э., “Энцыклапедыяй Этымалогіі” Ісідора Севільскага 6 стагоддзя н.э., калекцыяй медыцынскіх твораў Гіпакрата, Феафіла і іншых, Новым Запаветам і “Хронікай Багеміі” Казьмы Пражскага (1050 г.).

Меншыя тэксты таксама ўключаны ў манускрыпт разам з найбольш вядомымі тады тэкстамі па экзарцызму, чарадзейным формулам, малюнкам Нябеснага Горада і поўнай странічнай ілюстрацыяй д’ябла. Ілюстрацыя і з’яўляецца прычынай легенды аб тым, што кодэкс ствараўся з дапамогай д’ябла.

Згодна з National Geographic, аднаму чалавеку спатрэбілася 5 год дзеннай і ночнай працы, каб стварыць змест Codex Gigas рукой (не лічачы ілюстрацыі). Такім чынам, рэальна пісцу спатрэбілася б 25 год, каб напісаць кодэкс з нуля. Аднак, увесь гэты час пісьмо ўтрымлівала неверагодную аднароднасць ад пачатку і да канца. Таму гэта можа быць крыніцай легенды аб тым, што манах напісаў яго за ўсяго адзін дзень.

Зараз манускрыпт знаходзіцца ў Нацыянальнай Бібліятэцы ў Стакгольме, дзе яго можна таксама пабачыць у ацыфраваным выглядзе. Кожны, хто знаходзіцца ў Швецыі, павінен паглядзець Codex Gigas — і не бойцеся, гэта цалкам бяспечна чытаць так званую д’яблаву Біблію!

Паводле: ancient-origins.net

Пераклад Піліпа Падбярозкіна