Беларускія літаратары акупавалі Варшаву
На некалькі дзён Варшава сталася папросту літаратурнай меккай для беларускіх пісьменнікаў.
13 траўня ў Доме cустрэч з Гісторыяй адбылася творчая вечарына і дыскусія з фіналістамі Літаратурнага Конкурсу імя Рышарда Капусцінскага за найлепшы публіцысцычны твор 2014. Сярод фіналістак
конкурсу прысутнічала беларуска Святлана Алексіевіч, якая, зрэшты і сталася адной з пераможцаў за кнігу “Час сэкэнд-хэнд” у перакладзе на польскую. Галоўная Цырымонія ўзнагароджання
лаўрэатаў адбылася вечарам 14 траўня ў Драматычным Тэатры Палаца Культуры і Навукі, у імпрэзе ўзялі ўдзел мэр горада і галоўны рэдактар “Газэты Выборчай” Адам Міхнік. Арганізатар -
Фонд Сусветнага Літаратурнага Конкурсу імя Рышарда Капусцінскага. У той самы дзень, 14 траўня, у Беларускім Доме ў Варшаве прайшла прэзентацыя двух новых кніг гарадзенскага пісьменніка і журналіста
Алеся Аркуша - раман “Мясцовы час” і выбранае паэзіі “Песня ля Замкавай гары”. Вядоўцам імпрэзы стаўся беластоцкі празаік Міхась Андрасюк.
А 14-17 траўня беларускія літаратары выступалі на шведскім стэндзе (Літаратурнае пажарожжа Беларусь-Швецыя) на VI Міжнародным Варшаўскім кніжным кірмашы. Між іншых адбыліся сустрэчы з варшаўскай
беларускай пісьменніцай Святланай Курс, пісьменнікамі з Менск Ігарам Бабковым і Аленай Казловай (адпаведна 16 і 17 траўня).
Усе беларускія імпрэзы на стэндзе Беларусь-Швецыя курыравала Марыя Сёдерберг, вядомая беларускаму культурніцкаму колу, апантанай Беларушчынай, шведка, якая па ўласнай ініцыятыве арганізавала і
гэтым разам магчымасць стацца пачутымі беларускім пісьменнікам на Міжнароднай кніжнай выставе. З беларускага боку на выставе прыстунічалі прадстаўнікі выдавецтва Логвінаў, Books from Belarus, а
таксама яшчэ некалькіх незалежных выданняў.
У прыватнасці, 16 траўня, адбыўся першы спробны літаратурны семінар на беларускай мове ў гісторыі кірмаша. Яго удзельнікамі сталіся літаратарка, тэлевядоўца Валярына Кустава з Менску і паэт,
перакладчык Дзмітры Плакс са Стакгольму. Кустава і Плакс чыталі свае старыя і новыя творы, разважалі пра адказнасць за словы ў сваіх твораў, аказалі на пытанні слухачоў, адносна практычна перакладу і
моўнай механікі.
Пасля аўтары камунікавалі з наведнікамі кірамаша непасрэдна на стэндзе. Сотні палякаў і беларусаў сталі наведнікамі беларуска-шведскага стэнду.
Трэба адзначыць, што стэнды з беларускімі аўтарамі было знайсці няпроста, як, зрэшты, і іншыя праз неверагодны наплыў жадаючых набыць літатаруныя навінкі варшавянкаў. У наступным годзе раім усім
выбірацца на выступы любімых аўтараў загадзя і не паленавацца спраўджваць у сеціве план размяшчэння стэнду.
Фотаздымкі – Новы Час, Валярына Кустава, Марыя Сёдарберг, Надзея Кандрусевіч (выкарыстанне фотаздымкаў узгодненае).