Беларусы з усяго свету ладзяць флэш-моб у падтрымку Naviband на «Еўрабачанні»
Беларусы ўсяго свету запусцілі флэш-моб #АдгукнісяіДалучыся ў падрымку Naviband.
Напярэдадні выступу прадстаўнікоў Беларусі на «Еўрабачанні-2017» у сацыяльных сетках будуць з'яўляцца відэа з кавер-версіямі конкурснай песні «Гісторыя майго жыцця». Старт флэш-моба далі беларусы Нью-Ёрка.
Ідэя акцыі — падтрымаць беларускую мову і спець разам з Naviband. Яе арганізатары заклікаюць далучацца да праекта і выкладваць свае ролікі з хэштэгам #АдгукнісяіДалучыся.
11 траўня Naviband выступяць у другім паўфінале «Еўрабачання» пад нумарам 14.
Паводле Еўрарадыё