Беларуская мытня не прапусціла за мяжу раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя»

Экспарт «Рэвалюцыі» трапіў пад забарону?

Фота symbal.by

Фота symbal.by

Беларуская мытня не прапусціла за заходнюю мяжу раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя». У інтэрнэт-краме knihi.by кажуць, што за мінулую восень было пяць выпадкаў, калі пасылкі з «Рэвалюцыяй» проста не выпускалі з краіны. Праўда, выпадкаў, калі раман Марціновіча ўсё ж трапляў да пакупнікоў, было ўдвая больш.

Пра такую ж праблему з пасылкамі за мяжу ад symbal.by расказаў на пачатку снежня прадпрымальнік Павел Белавус. У яго мытня за тры месяцы без тлумачэння прычын затрымала каля 200 пасылак.

Чым мытні не спадабаўся раман Віктар Марціновіча «Рэвалюцыя», зразумець цяжка, разважае «Еўрарадыё». Хіба што назвай. У самой жа кнізе дзеянне адбываецца ў Маскве і да беларускіх падзеяў 2020 года не мае аніякага дачынення.